Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Чем, на ваш взгляд, определяется успешность школы?
Всего 13 человек
Голосование
Какой вид отдыха ты предпочитаешь летом?
Всего 14 человек
Голосование
Оцените школьный сайт.
Всего 95 человек
Голосование
Нужен ли на школьном сайте форум?
Всего 75 человек

Занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і прырода”

Дата: 18 января 2016 в 14:37

Занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і прырода” ў старшай інтэграванай групе (з выкарыстаннем актыўных і інтэрактыўных форм работы)

Дата : 26.11.2015

Выхавальнік д/а: Вітус Я.В.

Тэма: Як мы харчуемся

Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні дзяцей аб залежнасці здароўя чалавека ад правільнага харчавання; пашыраць уяўленні аб важных кампанентах здаровага ладу жыцця, аб ролі гігіены для здароўя чалавека; развіваць уменне самастойна, граматычна правільна адказваць на пытанні; развіваць пазнавальны інтарэс, мысліцельную актыўнасць; выхоўваць акуратнасць , павагу да людзей працы.

Падрыхтоўчая работа: разглядванне фатаграфій, ілюстрацый, малюнкаў па тэме; гутаркі “Што значыць быць здаровым?”, “Як працуе арганізм чалавека”, “Я здароўе берагу – сам сабе дапамагу”, чытанне – К. Чукоўскі “Айбаліт”, А Барто “Девочка чумазая”, адгадванне загадак аб прадуктах харчавання, экскурсія на кухню дзіцячага сада, у магазін аг. Субачы, анкетаванне дзяцей “Мае любімыя і нелюбімыя стравы”

 Абсталяванне: ілюстрацыйны матэрыял – прадукты харчавання, лялька Айбаліт, наборнае палатно, табліцы  “30 самых карысных прадуктаў”, “ 10 самых карысных прадуктаў для дзяцей” (памятка для бацькоў), фота самых вядомых беларускіх страваў, натуральныя 10 самых карысных прадуктаў для дзяцей, насенне цыбулі, пятрушкі, посуд з зямлёю для іх пасадкі , фартушкі

                            Ход занятка:

  1. Стварэнне добразычлівай атмасферы.Пастроіцца ў круг. Метад “Камплімент”. Сказаць камплімент таму, хто справа.
  2. Паведамленне тэмы занятка.Паўтарыць, які сёння дзень тыдня, месяц, пара года, тэма тыдня. Тэма занятка – “Як мы харчуемся”. Будзем гаварыць не толькі пра  прадукты харчавання, але пра тое, як яны ўмацоўваюць наша здароўе ці шкодзяць яму.
  3. Паўтарэнне і актуалізацыя ведаў па тэме.

Гульня з мячом “Працягні рад слоў”

- Памідор, агурок, морква – агародніна

- яблык, груша, апельсін -  садавіна

- суніцы, чарніцы, маліна- ягады

-апенькі, лісічкі, падбярозавікі -  грыбы

- рыс, грэчка, манка – крупы

- смятана, тварог, кефір – малочныя прадукты

- вафлі, пячэнне, цукеркі – кандытарскія вырабы

-мінеральная вада, кока –кола, квас – напоі

-батон, абаранкі, булкі – хлебныя прадукты

 -карп, сом, шчупак – рыба

-катлета, рулет, халадзец – мясныя прадукты

-бярозавы, таматны, яблычны – сок

Гульня “Аналогіі”.

Лыжка – есці, а нож –рэзаць

Пірагі – пячы, а суп – варыць

Аптэка – лекі, а магазін – прадукты

Пліта – горача, халадзільнік - холадна

Грыбы-лес, пшаніца – поле

Дом – будаўнік, а хлеб – хлебароб

Карова – малако, а курыца – яйкі

Хлеб – мука, марожанае – малако

Тварог – малако, каўбаса – мяса

Суп – каструля, бліны – патэльня

Раніца –снеданне, дзень – абед

Катлету – есці, сок -піць

 

  1. Новая тэма

В. : Дзеці, сёння раніцай я сустрэла повара нашага дзіцячага сада і пацікавілася, што ў нас на абед. Яна адказала: карысны, смачны абед. Што бы вы хацелі  сёння на абед ? Адкуль повар ведае, што вам трэба варыць сёння? (Медсястра піша меню. Паказ і тлумачэнне, чытанне, што будзе сёння на абед)

             Зараз я пазнаёмлю вас з рэзультатамі апытання “Мае любімыя і нелюбімыя стравы”. Найбольш вы любіце катлету з птушкі. І гэта вельмі добра, таму што птушка лёгка засвойваецца арганізмам, утрымлівае вітаміны групы В, С, А, РР, магній, жалеза, якія неабходны для добрай памяці, здароўя касцей, валасоў, зубоў, пазногцяў. Яна дае нашаму целу лёгкасць, стройнасць, стварае добры настрой.

             А вось сярод самых нелюбімых прадуктаў – рыба. А між тым марская рыба – адзін з самых карысных прадуктаў для дзяцей, бо ў ёй утрымліваецца шмат бялкоў, жалеза, вітамінаў групы В12, ёду і фтору, тлушч і амінакіслоты, якія неабходны для правільнага развіцця галаўнога мозгу, органаў зроку, імунітэту, крывяноснай сістэмы.

         Эўрыстычная гутарка ў форме інтэрв’ю з “мікрафонамі”. Дзеці атрымліваюць адзін “мікрафон” на дваіх, абмяркоўваюць пытанне, адзін з пары адказвае.

В.: Хто з вас ведае, для чаго мы харчуемся? Харчовыя прадукты – гэта не толькі  крыніца энергіі, але і матэрыял для росту і развіцця.

В.: Ці ўсё роўна, якія прадукты мы ядзім?

В. : А якімі павінны быць прадукты харчавання?

 Дзеці: Свежымі, чыстымі

 В. : А як прадукты трапляюць  на кухню?

  В. : Так. А як можна захаваць прадукты свежымі?

Дзеці: Іх трэба захоўваць у халадзільніку. 

 В. : Правільна, бо пры пакаёвай тэмпературы яны псуюцца.

Дзеці, паколькі ў нас сёння карысны абед, то і прадукты на кухню прывезлі, пэўна, з магазіна карысных прадуктаў. Давайце паспрабуем сабе ўявіць гэта.

  1. Паварочваем толькі шыю, галаву, вочы, тулава нерухомае.

Устаць, паглядзець, які ў нас сёння суп - уніз, з чаго прыгатавалі салат - управа, які будзе кампот – улева, паварот толькі шыі. Падуем на гарачы чай. Панюхаем, як смачна пахне свежы хлеб, п’ем кактэйль праз трубачку ( паўтарыць 2 -3 разы)

Сюжэтна – ролевая гульня “Магазін карысных прадуктаў”.

В.:У нашай групе адкрыты магазін “ Карысныя  прадукты”, а вось і склад. Я буду прадаўцом, а вы – экспедытарамі – людзьмі, якія прывозяць прадукты ў магазін.

      У нашым магазіне шмат прылаўкаў для розных прадуктаў, таму што ў прадуктаў розныя ўмовы захавання, бо адным прадуктам неабходна нізкая тэмпература, а другія дастаткова пакласці ў пакет. Успомнім, якія аддзелы мы бачылі ў нашым магазіне, калі хадзілі туды на экскурсію?

В: Запоўнім першы аддзел. Які?

Дзеці: № 1 - Хлебны .

В.:  Хто першым адправіцца на склад за карыснымі прадуктамі? (дзеці па чарзе прыносяць карысныя хлебныя прадукты)

В.: А з чаго выпякаюць хлеб?

 В. : Крупы і хлеб – гэта энергія, якую выдзяляюць вугляводы і тлушчы. Калі ж энергія не расходуецца, яна адкладаецца ў выглядзе тлушчу. Невялікая колькасць такой праслойкі неабходна арганізму, каб абараніць органы, амартызаваць удары. Але вялікая яго колькасць затрудняе работу сэрца і іншых органаў, таму лішняя вага для чалавека шкодная.  Харчаванне павінна быць разнастайным, асабліва для малых дзяцей, таму заглянем у наступны аддзел.

 В: Малочны аддзел №2. ( Дзеці па чарзе прывозяць прадукты і тлумачаць свой выбар)

В. : Наша ежа складаецца з бялкоў, тлушчу, вугляводаў, мінеральных рэчываў і вітамінаў.

У малочных прадуктах утрымліваецца шмат бялкоў, яны патрэбны для будаўніцтва нашага арганізма, як цаглінкі для дома. Без іх няма развіцця і росту , пагэтаму растучаму арганізму яны вельмі неабходныя.А ці заўважалі вы, что прылаўкі з малочнымі прадуктамі заўсёды халодныя? Чаму?

В. : Правільна. Малако – гэта прадукт, які хутка псуецца, і яго трэба захоўваць пры нізкай тэмпературы. Гэта вельмі карысны аддзел, у прадуктах на яго паліцах не толькі бялкі, але і мінеральныя рэчывы, кальцый, які неабходны для касцей, ён прыдае ім цвёрдасць.

В. : У прадуктовым магазіне ёсць яшчэ адзін халодны аддзел.Як вы думаеце, для якіх яшчэ прадуктаў патрэбна нізкая тэмпература?

Мясны аддзел №3. Дзеці прывозяць прадукты і тлумачаць свой выбар.)  

В.: У мясных прадуктах утрымліваецца шмат бялку – гэта будаўнічы матэрыял для клетак маладога арганізму.Вітаміны і мікраэлементы, якія ёсць у мясе, патрэбны для фарміравання касцей і мышцаў, стабільнасці нервовай сістэмы, утварэння крыві, вастрыні зроку, развіцця мозгу.

Аддзел агародніны №4. (Дзеці прывозяць прадукты і тлумачаць свой выбар).

В.: У садавіне і агародніне ўтрымліваенцца шмат вітамінаў. Яны патрэбны для росту і развіцця арганізма. Іх некалькі груп: А.В.С,Д.Е,РР, К. і інш. Раскажу пра некаторыя з іх.

Вітамін  А- гэта вітамін росту. Ён таксама захоўвае зрок. Пры недастачы гэтага вітаміна людзі могуць захварэць “курынай слепатою”, калі днём бачыць добра, а з наступленнем цемнаты зрок паніжаецца. ( морква, пятрушка, сухія абрыкосы)

Вітамін В  - рэгулюе абмен рэчываў,патрэбны для работы сэрца, нервовай, страўнікавай сістэмы, ён паніжае халестэрын у крыві, дапамагае расці, паляпшае памяць (гарох, фасоля, арэхі, ізюм)

 Вітамін С – патрэбен для ўмацавання ўсяго арганізма, абараняе клеткі ад развіцця рака,, захворванняў сардэчна – сасудзістай сістэмы, патрэбен для здароўя скуры і касцей (чорная смародзіна, балгарскі перац, пятрушка, укроп, шпінат, ківі, капуста)

  В. : Наш магазін запоўнены, а на складзе яшчэ засталіся прадукты, чаму вы не прывезлі іх у магазін карысных прадуктаў? Правільна, гэта не карысныя, але смачныя прадукты. Есці іх трэба рэдка і патроху. Ці можна іх размяшчаць у нашым магазіне?

 В. :Ітак, вы даведаліся, з чаго складаюцца прадукты  харчавання і якую ролю яны адыгрываюць у нашым арганізме. Яны знаходзяцца ў самых розных прадуктах, пагэтаму харчаванне павінна быць разнастайным. Напрыклад, у мясе, малацэ многа бялкоў, але мала вітамінаў, у хлебе – вугляводаў, у агародніне – шмат вітамі наў і мала    бялкоў і тлушчоў)  

В. : Ох, нялёгкая гэта прафесія – прадавец, так і хочацца рухацца, заняцца спортам.

 Фізмінутка.

(Фізічныя практыкаванні пад музыку)

В. : У абед мы даведаемся, ці ўсё правільна прывезлі ў магазін.

Сюрпрызны момант.

В.: На адкрыццё нашага магазіна прыйшоў важны госць, спецыяліст па здароўі - доктар Айбаліт. Ён праверыць, як мы з вамі папрацавалі.

В.: Вы заўважылі, што у руках у яго канверт? Вам хочацца даведацца, што прынёс наш сябар? ( ілюстрацыі – рэкамендацыі па правілах асабістай гігіены)

 В. :Наш госць напамінае нам, што абед прынясе карысць, калі вы выконваеце правілы асабістай гігіены: мыеце рукі, карыстаецеся чыстым посудам, сурвэткамі)

В. Ці важна, як мы прымаем ежу?

Дзеці: Важна.  Нельга размаўляць, глядзець тэлевізар.

В. : Правільна. Усё гэта шкодзіць нармальнаму працэсу прыёму ежы, адцягвае ўвагу. Але вось вы паелі, усталі і пайшлі? (Не ,трэба ўбраць за сабою посуд, выцерці стол, падзякаваць таму, хто вас пакарміў) .

 В. : Калі есці заўсёды ў адзін і той жа час, то ежа будзе лепш засвойвацца. Есці трэба не менш за 4 разы на дзень, каб мы маглі атрымаць неабходныя пажыўныя рэчывы, м інеральныя солі, вітаміны для нармальнага росту і развіцця.

Магазін карысных  прадуктаў будзе працаваць у нашай групе і мы яшчэ не раз прыйдзем сюды за пакупкамі, бо мы хочам быць якімі? (Здаровымі).

Давайце пафантазіруем. Нам трэба адправіцца ў далёкі шлях. Што мы не возьмем з сабою? Практыкаванні ў доказным  выказванні ( выбіраем малюнак і тлумачым)

 Я не вазьму ў далёкі шлях свежае малако, таму што ..

Я не вазьму свежую рыбу, таму што …

Я не вазьму смятану, таму што…

Рашэнне праблемнага пытання. Уявім, што да нас прыехалі сябры з іншай краіны. Чым мы іх пачастуем? (верашчака, збіцень, налістнікі, хлеб, халодны суп, дранікі) Дзеці з фатаграфіямі гэтых страваў расказваюць коратка пра кожную з іх.

  1. Замацаванне.

Мазгавая атака. У мяне прыгатавана 10 самых карысных прадуктаў для дзяцей (у стаканчыках, стаканчыкі – у цудоўным мяшэчку) , паспрабуем іх адгадаць . Дзеці называюць самыя розныя прадукты. Пасля гэтага я адкрываю стаканчыкі і коратка характарызую прадукты.  (Ліст 10 самых карысных прадуктаў для дзяцей. ) Раздаю  памяткі для бацькоў, каб часцей кармілі дзяцей гэтымі прадуктамі. Цэльназерневы хлеб даць паспрабаваць.

  • 1-рыба
  • 2-яйкі
  • 3-арахіс
  • 4-цэльназерневыя прадукты
  • 5-аўсянка
  • 6-ягады
  • 7-бабовыя
  • 8-малочныя
  • 9-мясныя
  • 10-рознакаляровая агародніна

Метад “3 вуглы” ( раздаю дзецям карткі з карыснымі і шкоднымі прадуктамі. Ім трэба раздзяліцца ў 3 вуглы і растлумачыць свой выбар): зялёны – еш, не бойся. Неабходна ўжываць у кожны прыём ежы  (капуста, бурак, яблык);

жоўты – еш, але будзь уважлівы, прадукты ўтрымліваюць многа тлушчу, можна есці не кожны дзень (  сасіскі, пірожныя, булачкі, шакалад)

чырвоны – асцярожна, падпільноўвае небяспека ( чыпсы, кансервы, маянэз, кетчуп, ёгурт, лапша хуткага прыгатавання)

  1. Вынік.

Верш “Чтоб расти здоровым”….

Чтоб расти  - нужен белок.

Для защиты и тепла

Жир природа создала.

Как будильник без завода

Не пойдёт ни так, ни сяк,

Так и мы без углеводов

Не обходимся никак.

Витамины просто чудо!

Сколько радости несут.

Все болезни и простуды

Перед нами отведут.

Скажем вам без хвастовства

Истину простую:

Минеральные вещества

Играют роль большую.

И поэтому всегда

Для нашего здоровья

Полноценная еда –
Важнейшее условие!

Рашэнне праблемнага пытання: Дзе нам можна браць  свежую агародніну зімою?

Пасадка цыбулі і пятрушкі ў вазоны.

Разгляданне плаката “30 самых карысных прадуктаў для цела”

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.