Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Чем, на ваш взгляд, определяется успешность школы?
Всего 13 человек
Голосование
Какой вид отдыха ты предпочитаешь летом?
Всего 14 человек
Голосование
Оцените школьный сайт.
Всего 95 человек
Голосование
Нужен ли на школьном сайте форум?
Всего 75 человек

Задачы ўстановы на 2017/2018 навучальны год

Дата: 7 августа 2017 в 12:30, Обновлено 14 декабря 2017 в 12:03

Мэта ДУА «Субацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа” у 2017/2018 навучальным годзе:

забеспячэнне якасці адукацыі, фарміраванне здольнасцей навучэнцаў да самаразвіцця, фарміраванне вучэбнай матывацыі, узроўню выхаванасці навучэнцаў.

Задачы:

- удасканальваць формы і метады правядзення вучэбных заняткаў праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, эфектыўнае выкарыстанне сучасных формаў работы на вучэбных занятках;

- забяспечваць рост прафесійных кампетэнцый педагогаў праз сістэмнае метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу і іх паспяховую атэстацыю;

- забяспечваць эфектыўную дапрофільную падрыхтоўку вучняў V-ІХ класаў, эфектыўнае выкарыстанне факультатыўных заняткаў, якасную падрыхтоўку да ЦТ;

- працягнуць работу па стварэнні ўмоў для рэалізацыі асобасных творчых здольнасцей высокаматываваных дзяцей у працэсе вучэбнай, даследчай, конкурснай дзейнасці;

- удасканальваць работу педагагічнага калектыву, накіраваную на развіцце пазнавальна-даследчай дзейнасці з мэтай павышэння пазнавальнай актыўнасці дзяцей дашкольнага ўзросту;

- ажыццяўляць работу па ліквідацыі прычын сацыяльна небяспечнага становішча непаўналетніх шляхам узаемадзеяння педагогаў, якія выконваюць абавязкі класнага кіраўніка, службы СППС і бацькоў праз правядзенне бацькоўскага ўсенавуча, згодна індывідуальным запытам бацькоў;

- садзейнічаць фарміраванню ў навучэнцаў актыўнай жыццёвай пазіцыі, грамадзянскай адказнасці, самастойнасці, ініцыятыўнасці праз рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу ўрока, праз актывізацыю ўдзелу класных калектываў у праектна-даследчай дзейнасці, праз цеснае супрацоўніцтва ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх;

- мэтанакіравана выкарыстоўваць сродкі інфармацыйных тэхналогій і Інтэрнэта для сумеснай работы школы і сям’і з мэтай інфармацыйнай бяспекі навучэнцаў;

- ажыццяўляць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы праз сумеснае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, суб’ектамі гаспадарання, праз выкананне пазабюджэтнай дзейнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.