Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Чем, на ваш взгляд, определяется успешность школы?
Всего 21 человек
Голосование
Какой вид отдыха ты предпочитаешь летом?
Всего 22 человека
Голосование
Оцените школьный сайт.
Всего 102 человека
Голосование
Нужен ли на школьном сайте форум?
Всего 85 человек

ИСТОРИЯ УЧРЕЖДЕНИЯ

Дата: 27 июня 2012 в 16:36, Обновлено 30 декабря 2015 в 14:07

 

        Субацкая сярэдняя школа бярэ свой пачатак ад Вільчукоўскай школы, якая была пабудавана ў 1927 годзе. Яна атрымала сваю назву ад назвы сядзібы. На той час яна была сямігадовай. Каб атрымаць поўную базавую адукацыю, патрэбна было яшчэ год вучыцца ў Гнезнаўскай школе. Навучанне да 1939 года вялося на польскай мове.

       Стаяла школа на перасячэнні вёсак Араны і Астроўчыцы. У той час у вёсках Субачы і Азяранкі былі свае пачатковыя школы, якія размяшчаліся ў прыватных дамах. Таму Вільчукоўскую школу наведвалі вучні з вёсак Араны, Шандры і Астроўчыцы.

     Школа размяшчалася ў аднапавярховым драўляным будынку, акружаным векавымі ліпамі. Усяго ў школе было 6 класных пакояў, у кожным з якіх стаяла печка, і настаўніцкая. Вакол школы рос сад.

      Першым дырэктарам школы быў Галабурда. Затым яго змяніў Фелікс Рагачэўскі, настаўнік з Польшчы. У пачатковых класах працавала настаўніцай Сарасекава Зузанна. У старэйшых класах працавала настаўніца з Польшчы Місевічова Амеля. Яна мела 10 га зямлі, сад, трымала служанак і парабкаў, мела вялікую гаспадарку. І калі прыйшла Савецкая ўлада, настаўніцу разам са старэйшай сястрой выслалі ў Казахстан. Па ўспамінах старэйшых людзей, яна памерла ў дарозе.

      Акрамя ўрокаў, выкладалася ў школе і рэлігія. Вёў гэтыя ўрокі ксёндз са Мсцібава Бурачэк. За непаслушэнства і дрэнную вучобу вучняў пакідалі на дадатковыя заняткі, ставілі ў кут на калені, часам білі лінейкай па далонях.

      Захаваліся дакументы, пачынаючы з 1951 года, з якіх вынікае, што на пасадзе дырэктара працавалі Тышкевіч, Нямера П.П., Пісакоў С.Г. Вільчукоўская школа была ў той час то на тэрыторыі Шылавіцкага, то Гнезнаўскага сельскіх Саветаў.

        У 1960 годзе, калі ўтварыўся Субацкі сельскі Савет, школа стала васьмігадовай.

        У Азяранскай школе, якая размяшчалася ў доме Мікалуць і займала ўсяго адзін пакой, дзеці вучыліся ў дзве змены. Вучылі іх Ігнаценка Марыя Пятроўна і Грыб Марыя Аляксандраўна. Потым школа была ў доме Кучук Марыі і Фёдара Піліпавіча, якія там жа працавалі настаўнікамі.

        Субацкія дзеці вучыліся ў Субацкай пачатковай школе, якая размяшчалася ў былым панскім маёнтку. У ім жа размяшчаліся     клуб, пошта, бібліятэка. Працавалі ў школе Мурончык Марыя Сяргееўна і Міклашэвіч Тамара Максімаўна.

          У ноч на 2 снежня 1983 года згарэла ўся Вільчукоўская школа. Пасля пажару заняткі пачалі праводзіць у дзве змены ў Субацкай пачатковай школе і ў гэтым жа будынку ў свабодных пакоях на другім паверсе.

      1 верасня 1986 года была адкрыта новая Субацкая няпоўная сярэдняя школа. Увесь педагагічны калектыў працягваў працаваць тут, але з’явіліся і новыя настаўнікі. Вёска будавалася, пачаў працаваць жывёлагадоўчы комплекс, таму быў пабудаваны яшчэ і дзіцячы сад.

       З 1975 да 2003 года дырэктарам працавала Якубчык Рэгіна Віктараўна.

       У 1988 годзе школа атрымала статус сярэдняй.  У гэтым жа годзе паявіўся камп’ютарны клас. Настаўніца пачатковых класаў Гапунік Алена Канстанцінаўна адной з першых у рэспубліцы апрабіравала новы буквар Анатоля Клышкі. Настаўніца 1 класа Жылінская Святлана Віктараўна, а потым і Гапунік Алена Канстанцінаўна працавалі па новай тэхналогіі “Крок за крокам”.

       За гады існавання ( з 1986 да 2010 ) базавую адукацыю атрымалі 372 выпускнікі, з іх 16 – з адзнакай, чацвёра выпускнікоў сярэдняй школы атрымалі “залатыя медалі”, двое – “сярэбраныя”.

     З дня адкрыцця школы ў ёй працуюць Юхневіч Анатоль Мікалаевіч, Рэйкіны Пётр Леанідавіч і Алена Фадзееўна, Вітус Яніна Віктараўна, Шпаковіч Таццяна Канстанцінаўна. Дачка Рэйкіных Наталля Пятроўна  таксама стала настаўніцай і выкладае беларускую мову ў вучылішчы. 33 гады аддала школе настаўніца рускай мовы і літаратуры Паўлюкевіч Раіса Іосіфаўна. Зараз яе дачка Ігнатавец Таццяна Антонаўна працуе намеснікам дырэктара школы, а другая дачка Ганна працуе настаўніцай пачатковых класаў у Смаргоні.

  Дзве дачкі настаўніцы пачатковых класаў Шэўчык Валянціны Мікалаеўны таксама сталі настаўнікамі і зараз працуюць у г. Ваўкавыску. Дачка былога дырэктара Якубчык Іна Уладзіміраўна працуе выкладчыкам у музычнай школе, а сын Віктар закончыў педагагічны каледж. На заслужаным адпачынку знаходзяцца ветэраны педагагічнай працы: Клыш Зоя Сцяпанаўна (педстаж 31 год), Рыбак Алена Канстанцінаўна ( 28 гадоў),  Мурончык Марыя Сяргееўна, Міклашэвіч Тамара Максімаўна ( 24 гады), Казлова Любоў Яўстаф’еўна (17 гадоў працавала ў нашай школе),  Каробкіна Клаўдзія Дзянісаўна аддала вучням больш за 30 гадоў свайго жыцця.

     У архівах школы знаходзіцца шмат узнагарод. Іх мы атрымалі за спартыўныя дасягненні, за ўдзел у конкурсах, эстафетах, алімпіядах.

  1986г. 1 верасня адкрыта Субацкая няпоўная сярэдняя школа. У 1-ы клас прыйшоў 21 першакласнік.

Амаль увесь педкалектыў прыйшоў з былой Вільчукоўскай школы: дырэктар - Якубчык Рэгіна Віктараўна, завуч  - Собчанка Ядвіга Людвікаўна, настаўнік фізкультуры - Юхневіч Анатоль Мікалаевіч, матэматыкі - Смурага Іван Андрэевіч, хіміі - Казлова Любоў Яўстаф’еўна, нямецкай мовы  - Шпаковіч Таццяна Канстанцінаўна, пачатковых класаў - Рыбак Алена Канстанцінаўна, беларускай мовы - Клыш Зоя Сцяпанаўна, рускай мовы - Паўлюкевіч Раіса Іосіфаўна, спеваў - Рэйкіна Алена Фадзееўна. З пачатковай школы перайшлі Мурончык Марыя Сяргееўна і Міклашэвіч Тамара Максімаўна. З 1 верасня настаўніцай пачатковых класаў стала працаваць Вітус Яніна Віктараўна, настаўнікам гісторыі - Рэйкін Пётр Леанідавіч, затым прыйшла настаўніца матэматыкі Мазыкіна Ніна Мікалаеўна.

 1987 г. Школа атрымала грамату за 1-е месца ў спаборніцтве па падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года.

 Адбыліся экскурсіі ў Брэст, Мінск, Хатынь.

1988 г. Актыўна дзейнічае Клуб інтэрнацыянальнай дружбы пад кіраўніцтвам Шпаковіч Таццяны Канстанцінаўны.

Трэцяе месца ў раённым конкурсе –выставе тэхнічнай творчасці школьнікаў.

 1989 г. Грамата за 3-е месца ў сацыялістычным спаборніцтве па падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года.

Школу з адзнакай закончыла Паўлюкевіч Таццяна Антонаўна.

 1990 г . Упершыню  ў ЦДК адбылося выступленне агітбрыгады старшакласнікаў “З любоўю да прыроды”.

 1991 г. 6 выпускнікоў гэтага года сталі настаўнікамі.

  1992 г.- Ганаровая грамата за ўдзел у фальклорным свяце- эстафеце.

 Настаўнік працы Акулік Пётр Міхайлавіч узнагароджаны за лепшую работу народных умельцаў

  1993 г. Дырэктар школы Якубчык Рэгіна Віктараўна ўзнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Школу з адзнакай закончыла Клыш Таццяна Здзіславаўна.

1996-97 н.г. Настаўніца пачатковых класаў Гапунік Алена Канстанцінаўна адной з першых у рэспубліцы працавала па эксперыментальным буквары Анатоля Клышкі.

Школа заняла першае месца ў абласным аглядзе - конкурсе на лепшую вучэбна - спартыўную базу.

У 1996г. школу з адзнакай закончыла Рэйкіна Наталля Пятроўна.

1998 г. Школа стала сярэдняй.

У гэтым жа годзе 1-ы клас разам з настаўніцай Жылінскай Святланай Віктараўнай стаў працаваць па новай тэхналогіі “Крок за крокам”.

2-е месца ў выставе тэхнічнай творчасці і дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва.

2-е месца ў агульнакамандным заліку па праграме злёта ЮІДР.

1- е месца па настольным тэнісе ў праграме круглагадзічнай спартакіяды.

М.Рэйкін- дыпламант конкурса” Наш дом Беларусь в 21-м веке”, за ўдзел у конкурсе творчых работ “Не пакідайце мовы нашай беларускай” атрымаў  пуцёўку ў пл “Зубраня

Адкрыты першы камп’ютарны клас (карветы).

1999 г. Лепшыя вучні школы віталі настаўнікаў раёна на жнівеньскай нарадзе.

На вуліцы Кастрычніцкай высаджана алея ў гонар 55- годдзя вызвалення Беларусі.

Многія вучні школы ўзнагароджаны граматамі за лепшыя работы ў раённай выставе дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва.

Настаўніца Навасад Жанна Вячаславаўна атрымала прыз за ўдзел у раённым конкурсе “Наш класны- самы класны”.

2000 г. Адбыўся першы выпуск сярэдняй школы. Выпускнікоў было ўсяго двое: Шымановіч Андрэй і Круглая Наталля.

У гэтым жа годзе школу наведалі госці з Амерыкі.

Упершыню прайшло вялікае свята да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі “Каравай, каравай, каго хочаш, выбірай!” з лепшымі прадстаўнікамі саўгаса ; у падарунак атрымалі відэамагнітафон.

У 2000-01 нав. годзе Гапунік Алена Канстанцінаўна працавала па тэхналогіі “Крок за крокам”;

 прайшоў школьны конкурс  “Міс школы”

9 клас з адзнакай закончылі адразу 5 выпускнікоў! Гэта Капко Дзмітрый Міхайлавіч, Мігаль Юлія Аляксееўна, Бельчанка Вікторыя Аляксандраўна, Казленка Ніна Францаўна, Атока Уладзімір Анатольевіч.

2001 г.Члены школьнага аздараўленчага лагера, зарабіўшы грошы на праполцы цукровых буракоў, здзейснілі экскурсіі ў Мінск, Хатынь і Брэст.

Насця Карпук (3 клас) заняла 1-е месца на конкурсе чытальнікаў дзіцячых вершаў.

Бельчанка Марыя заняла 2-е месца на алімпіядзе па беларускай мове

 ( наст. Шарупіч Наталля Анатольеўна), Капко Дзмітрый – 3-е месца на алімпіядзе па геаграфіі (настаўніца Шляхціна Валянціна  Сяргееўна).

3-е месца занялі на фестывалі юных мадэльераў “Блакітная пралеска” (наст. Навасад Жанна Вячаславаўна).

Упершыню перад пачаткам прадметных тыдняў прайшоў вечар “Парад навук” (Вітус Яніна Віктараўна).

1-е месца ў занальных спаборніцтвах па футболе (Цімафейчык Сяргей Іванавіч, Юхневіч Анатоль Мікалаевіч).

Рэйкін Пётр Леанідавіч узнагароджаны за ўдзел у конкурсе па гісторыі, арганізаваным газетай “ Беларускі час”.

9 клас з адзнакай закончыла Бельчанка Марыя Аляксандраўна.

2002 г.  Пабудавана модульная кацельня, якая стала абаграваць школу і дзіцячы сад

2-е месца ў абласным конкурсе падзелак “Выратавальнікі вачыма дзяцей”(Акулік П.М.), раённым свяце Кнігі (Сідаровіч М.І.).

Дуброўскі Павел і Капко Дзмітрый (10 клас) перамаглі  ў конкурсе “Лепшы па прафесіі”.

Верш Максіма Рэйкіна пра в.Субачы надрукаваны ў кнізе “Мой родны кут” выдавецтва “Беларускі кнігазбор”. Ён узнагароджаны пуцёўкай у Балгарыю.

Адкрыты клуб для бацькоў “Матчына сэрца” (Вітус Я.В.,Шляжко Г.Э.). У раённым конкурсе па арганізацыі работы з сям’ёй занялі 1-е месца.

Першыя залатыя медалісты школы. Імі сталі Бельчанка Вікторыя Аляксандраўна і Капко Дзмітрый Міхайлавіч.

9 клас з адзнакай закончылі Ходак Алена Казіміраўна і Капко Аляксандр Міхайлавіч.

2003 г. Школу ўзначаліў новы дырэктар Луговіч Уладзімір Іосіфавіч.

Вучань 10 класа Атока Іван  атрымаў прыз ад БРСМ  за ўдзел у раённым конкурсе “Вучань года”.

Школа заняла 1-е месца ў спаборніцтвах па пажарным спорце.

3-е месца ў конкурсе юных мадэльераў “Вясновы капеж”,

2 –е месца ў аглядзе –конкурсе на лепшую арганізацыю харчавання.

1-е месца ў конкурсе газет “Ніхто не забыты, нішто не забыта”. Вакальная група заняла 3-е месца ў конкурсе патрыятычнай песні.

 2-е месца ў конкурсе фотаработ “Бацькаўшчына любая мая”.

3-е месца ў раённай патрыятычнай акцыі “Па месцах аперацыі “Баграціён”.

       З сярэбраным медалём школу закончыла Бельчанка Марыя Аляксандраўна.

  2004 г. Рэйкін Максім перамог у рэспубліканскім конкурсе творчых работ “ И так прекрасно возвращаться под крышу дома своего”, таксама атрымаў прыз за ўдзел у акцыі “Пісьмо Прэзідэнту”.

3-е месца на турзлёце ў конкурсе песень аб Вялікай Айчыннай вайне, у конкурсе газет “Помнікі расказваюць”.

   Адкрыты новы камп’ютарны клас з сучаснымі камп’ютарамі.

З залатым медалём школу закончыла Ходак Алена Казіміраўна.

  2005 г. Рэйкін М. атрымаў дыплом 1-й ступені за лепшы верш да 1000 - годдзя Ваўкавыска.

2-е месца на злёце ЮІДР, на конкурсе фотаработ “Бацькаўшчына любая мая”

3-е месца на алімпіядзе па гісторыі (Блыш Юрый, Атока Іван; наст . Рэйкін Пётр Леанідавіч)

Акулік Пётр Міхайлавіч стаў лаўрэатам літаратурнага конкурсу, прысвечанага  1000 - годдзю Ваўкавыска..

     9 клас з адзнакай закончылі Карней Яўгенія Алегаўна і Галабурда Вольга Аляксандраўна.

80% выпускнікоў паступілі ў ВНУ.

    2006 г. Упершыню ў школе прайшоў конкурс “Наш класны - самы класны”. У ім прынялі ўдзел класныя кіраўнікі Навасад Ж.В., Макуць В.І., Апановіч Н.М., Шарупіч Н.А., Ігнатавец Т.А. Перамогу атрымала Навасад Ж.В.

   У час Тыдня рускай мовы і літаратуры адбылася сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Марынай Бабіч.

    Традыцыйна прайшоў сход татаў. Яго тэма - “Быць татам- сапраўдны талент”.

      Упершыню прайшла дэкада па прафілактыцы п’янства і алкагалізму. Да яе правядзення былі прыцягнуты вучні 5-11 класаў, а таксама іх бацькі.

      У раённым конкурсе “Выратавальнікі вачыма дзяцей” Каравайская Алена (9 клас) заняла 1-е месца (верш), а затым – 1- е месца на абласным конкурсе. Яна была ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам.

      У дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыўся канцэрт “За Беларусь!”

      У раённай турысцка - краязнаўчай акцыі “Чарнобыль - боль маёй краіны і мой” занялі 3- е месца (Вітус Я.В., Макуць В.І.). Работа была напраўлена на абласны конкурс.

             На раённым злёце ЮІДР Фядук Мар’ян заняў 2 - е месца.

       У конкурсе творчых работ “Бацькаўшчыны любая мая” Літвінская Юля ( 8а клас) заняла 2 - е месца (фота “Які цудоўны гэты свет!”)

       Упершыню ў красавіку прайшоў конкурс шматдзетных сем’яў. У ім прынялі ўдзел сем’і Карпук і Кавальчук, у кожнай з якіх па 3 дзяцей. Перамагла сям’я Карпук. Яна прымала ўдзел у раённым конкурсе, дзе атрымала перамогу ў намінацыі “Лепшы народны артыст”.

       У маі разбіты сквер і высаджаны ліпы на вул. Кастрычніцкай.

       Адбыўся традыцыйны агітпрабег ветэранаў і членаў БРСМ да Дня Перамогі. Выступіў старшыня раённага Савета ветэранаў Калеснікаў Уладзімір Якаўлевіч. Памінальную літургію за ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны адслужыў айцец Аляксандр.

       Сям’я Богдана Аляксандра прымала ўдзел у раённым конкурсе сямейных летапісаў “Мая сям’я ў асобах і падзеях”.

       На раённым турыстычным злёце каманда школы заняла 2-е месца ў конкурсе турыстычнай песні і турыстычнай моды.

        У конкурсе творчых работ “Пісьмо любімаму спартсмену” Вербель Жэня (6 клас) заняў 1-е месца ў раёне.

        Вучань 9 “А” класа Галабурда Аляксандр Вячаслававіч закончыў базавую школу з адзнакай.

2006-2007 навучальны год

 1 верасня прайшлі тэматычныя ўрокі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

  Урачыста адзначаны 20 - гадовы юбілей школы. Прысутнічалі прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі і райвыканкама( Прэдка С.У., Ярмолік М.Дз., Кароткая В.М., Касцюк М.Э., Лаечка Т.В., Якута П.П., Матвейчык М.І і іншыя), старшыня сельскага Савета Лысы П.П. Ад бацькоў выступілі Бартноўская Т.М., Цалюк В.І., Клыш А.З. У падарунак атрымалі камп’ютар з прынтарам і DVD.

  Прайшоў Тыдзень маці “Гучы, святое імя маці на шчасце роднай Беларусі!”. На бацькоўскім лекторыі выступіла загадчыца Гнезнаўскай бальніцы Гудзень Вераніка Уладзіміраўна з лекцыяй “Прафілактыка захворванняў малочнай залозы “. Адбыўся святочны вечар “Самы блізкі чалавек”.

     На асенніх канікулах 40 вучняў разам з настаўнікамі здзейснілі экскурсію па маршруце Субачы – Мінск – Курган Славы- Хатынь..

    У раённым конкурсе “Піянерская мазаіка” Кавальчук Вераніка Фамінічна  заняла 3-е месца.

     У раённых прадметных алімпіядах Карней Яўгенія з 11 класа заняла  2-е месца па гісторыі (наст. Рэйкін П.Л.), Пачабыт Вольга – 2 - е месца па рускай мове (Шуляк В.С., 9 клас), Мурончык Ганна з 6 класа – 4 - е месца па беларускай мове (Вітус Я.В.). Карней Жэня на абласной алімпіядзе  па гісторыі заняла 3- е месца.

   У снежні ў адну з субот адбылася сяброўская сустрэча па настольным тэнісе з вучнямі Гнезнаўскай СШ.

    Да Дня выбараў адбыўся святочны канцэрт.

    У школьным конкурсе чытальнікаў вершаў “Юныя майстры мастацкага слова” перамагла Кажамякіна Насця (5 клас), 2-е месца заняла Карпук Насця з 8 класа, 3 – е - Аўсяннік Люба з 8 класа.

     У раённых спаборніцтвах “Снежны снайпер” каманда заняла 1- е месца (Цімафейчык С.І.). Каплінская Віка ( 7 клас) прымала удзел у абласных спаборніцтвах.

      У лютым для татаў прайшла канферэнцыя “Без добрых татаў няма добрага выхавння”. Потым былі святочны канцэрт і сустрэча па валейболу паміж камандам бацькоў і вучняў. Перамаглі вучні.

      У конкурсе творчых работ “Выратавальнікі вачыма дзяцей” калектыўная падзелка “Віцязь” заняла 2 - е месца (Акулік П.М.)

 3 сакавіка  праграмай “Дзеці будучага” адбылося ўрачыстае адкрыццё Года дзіцяці.

У раённым фестывалі юных мадэльераў “Вясновыя фантазіі” калекцыя са скуры і джынсу заняла 3 - е месца (Навасад Ж.В.)

         У конкурсе - аглядзе мастацкай самадзейнасці “Радзіма і маці - шчасце дзіцяці” адзначаны вакальны нумар Новік Яны (4 клас, аўтарская песня Рэйкінай А.Ф.), інструментальны ансамбль пад кіраўніцтвам Новік Н.Ф., чытач Карпук Насця (8 клас), вядучыя Кажамякіна Насця (5 клас) і Ігнатавец Насця (2 клас).

 У сакавіку ў Шылавіцкай СШ  адбыліся занальныя спартыўныя спаборніцтвы паміж настаўнікамі.

10 красавіка дырэктарам школы назначана Ліцкевіч Ірына Валер’еўна.

 У ваенна-спартыўнай гульні “Зарніца” каманда заняла агульнае 3-е месца, у спартыўных  спаборніцтвах-1-е месца.

      У рэспубліканскім конкурсе дзіцячых  работ “У дружнай сям’і беларускіх народаў” Богдан Аляксандр (9 клас) стаў лаўрэатам. У Мінску ён атрымаў дыплом і падарунак.

У ходзе акцыі “Дзяцінства - краіна запаветная, чароўная” сабрана 71 000 рублёў.

Сабрана 1100 кг макулатуры.

У конкурсе водгукаў па творчасці Элізы Ажэшкі работа Паўловіч Тані (10 клас) прызнана лепшай і адпраўлена на абласны конкурс (Цімафейчык Г.С.)

Сярэднюю школу з залатым медалём закончыла Карней Яўгенія Алегаўна.

Летам пры школе працавалі 2 лагеры: аздараўленчы “Здаравячок” і лагер працы і адпачынку “Саюз”.

2007/2008 навулальны год

1 верасня прайшла ўрачыстая лінейка “Вітаем першы школьны дзень!”, на якой прысутнічалі начальнік упраўлення адукацыі Ярмолік М.Дз., дырэктар базавага прадпрыемства “Зара і К” Ліцкевіч М.А., дэпутат раённага Савета народных дэпутатаў Клыш А.З., намеснік старшыні райвыканкама Крук В.Ф., інспектар ІСН Самойла А.І. Адбыліся тэматычныя ўрокі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

   З 17 да 30 верасня ўпершыню праходзіў фестываль здаровага ладу жыцця. 30 верасня ўдзельнічалі ў Свяце ўраджаю на базавым прадпрыемстве “Зара і К”. Да 125 – годдзя Я.Коласа і Я.Купалы прайшло шмат мерапрыемстваў, важнейшым з якіх быў вечар “Слаўныя сыны беларускага народа” (Цімафейчык Г.С.). На канікулах вучні 5 – 9 класаў пабывалі ў аквапарку санаторыя “Пралеска”.

        Упершыню ў лістападзе быў праведзены Дзень школы на прадпрыемстве. У рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ўдзельнічалі ў конкурсах інфармацыйных стэндаў, карт – схем, буклетаў.

У раённым конкурсе плакатаў “Стоп – СНІД” Кавальчук В.Ф. заняла 1 – е месца, у абласным – 3 – е.

       Вучні з праблемных сем’яў ездзілі на дабрачынную ёлку ў санаторый “Рось”.

       Упершыню была арганізавана калядная сустрэча членаў гуртка аматараў польскай мовы з каталіцкімі святарамі.

       Пярвічнай арганізацыі БРСМ прысвоена званне воіна – інтэрнацыяналіста Красько А.І.

       У сакавіку прайшоў школьны конкурс “Вучань года – 2008” , у якім перамагла вучаніца 10”А” класа Пачабыт Вольга. У конкурсе “Выратавальнікі вачыма дзяцей “ Богдан Жэня заняў 3 – е месца. Для раённага конкурса піянерскіх дружын педагог – арганізатар Кавальчук В.Ф. падрыхтавала гульнявую праграму “З зоркамі загадкавая сувязь”.

У маі ўпершыню адбылася экскурсія старшакласнікаў у Гудзевіцкі дзяржаўны гісторыка – краязнаўчы музей.

         Пачабыт Вольга Віктараўна закончыла базавую школу з адзнакай.

 2008/ 2009 навучальны год

    У раённым конкурсе творчых работ да 90 – годдзя камсамола занялі 2 – е месца, атрымалі прыз за конкурс сацыяльнай рэкламы.

У зімовым мнагабор’і “Здароўе” занялі 1 – е месца ў раёне, таксама 1 – е месца атрымалі ў занальных спаборніцтвах па валейболе і шашках, спаборніцтвах ЮІР. У спаборніцтвах “Снежны снайпер “ і раённых спаборніцтвах па шашках занялі 3 – е месца. У конкурсе “Погляд натураліста” – 1 – е месца, у конкурсе “Квітней, мой лес!” -

два трэція месцы (за верш і за падзелку), 3 – е месца – у конкурсе “Прырода вучыць мы творым”. Ігнатавец Насця ( 4 клас) заняла 2 – е месца на алімпіядзе па беларускай мове.

На асенніх канікулах з’ездзілі на экскурсію ў Белавежскую пушчу.

2009/ 2010 навучальны год

Дырэктарам школы працуе з 1 верасня 2009 года Карповіч Андрэй Іванавіч.

1-е  месца ў спартакіядзе сельскай дапрызыўнай моладзі.

Дыплом 2-й ступені ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшую гульнявую пляцоўку для ДУ.

У алімпіядзе па прадмеце “Фізічная культура і здароўе” – 2- е месца сярод сельскіх школ. У раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове вучаніца 10 класа Місько Ганна заняла 3 – е месца

( настаўніца Цімафейчык Г.С.)

У раённым конкурсе “Снежны снайпер” Маркевіч Вольга з 6-га класа заняла 1–е месца і была ўдзельніцай абласных спаборніцтваў.

У зімовым мнагабор’і “Здароўе” занялі 1-е месца.

У лютым праходзіў раённы конкурс патрыятычнай песні “Квітней, Беларусь!”. Прыз ад “Белай Русі” атрымалі Карповіч Н.С. і вучаніца 9 класа Лясота Вольга.

ГЕРБ УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ

Зацверджаны герб і гімн навучальнай установы. Аўтар герба – Карповіч Н.С., аўтары гімна – Вітус Я.В. і Рэйкіна А.Ф. У раённым  конкурсе школьнай сімволікі занялі 3-е месца.

У конкурсе школьнага відэа “Нам мір наканавана берагчы, справамі добрымі праславіць” занялі 3 – е месца.

У раённай спартакіядзе ў 3 – й групе – 2 месца.

2013/2014 навучальны год дырэктарам школы працуе Бартноўская Таццяна Міхаўлаўна

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.