Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Чем, на ваш взгляд, определяется успешность школы?
Всего 19 человек
Голосование
Какой вид отдыха ты предпочитаешь летом?
Всего 21 человек
Голосование
Оцените школьный сайт.
Всего 102 человека
Голосование
Нужен ли на школьном сайте форум?
Всего 84 человека

“Падарожжа ў горад Нехварэйка”

Дата: 27 ноября 2012 в 12:05, Обновлено 5 января 2014 в 20:26

Упраўленне адукацыі  Ваўкавыскага райвыканкама                                     

ДУА “Субацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа”

“Падарожжа ў горад Нехварэйка”

(канспект занятку ў старэйшай групе)

Выхавальнік - Пабудзей Антаніна Мікалаеўна,

                                                                                             

                         вышэйшая катэгорыя

 

  

 

2012

 

 

 

Праграмны змест:

Фарміраваць уяўленне дзяцей аб здароўі як адной з галоўных  каштоўнасцей чалавека; даць элементарныя  веды аб лекавых травах - замяшчальніках пapaшкoÿ; развіваць творчыя здольнасці  дзяцей у тэатральнай дзейнасці; выхоўваць  добразычлівасць, спагаду, жаданне прыйсці на дапамогу  іншым.

Выхавальнік: Добры дзень, дзеці. Сёння мы з вамі адправімся ÿ падарожжа  ў горад Нехварэйка, які  знаходзіцца ў краіне Зялёных дактароў. Што гэта за краіна такая? Чаму яна так называецца?

Адказы дзяцей.

В.: Добры дзень, Ганначка. Што з табой здарылася? Чаму ты такая засмучаная?

Ганначка: Я захварэла. Іду ў аптэку за лекамі.

В.: Ганначка, давай мы цябе возьмем з сабою i навучым, як можна вылечыцца без лекаў. Згодна? Ну тады можам адпраўляцца.

Гучыць музыка. Адкрываецца шырма.

В.: Няма нічога мілей -

Хадзіць i марыць тут.

Вылечыць i абагрэе,

Накорміць беларускі  лес.

Паглядзіце, у краіне Зялёных дактароў  ёсць тры гарады: Ягадны, Траўнік, Нехварэйка. Усе падарожнікі хочуць папасці  ÿ апошні  горад - горад Нехварэйка, бо там усе вясёлыя, шчаслівыя, там ніхто ніколі  не хварэе. А вы хочаце аказацца там? Але для гэтага трэба здаць экзамены ÿ двух першых гарадах.

Гучыць музыка.

В.: Вось сцяжынка. Глядзіце, што я знайшла тут.

(Паказвае тры канверты з разразнымі карцінкамі: чарніцы, cyніцы, маліна.) Дзеці складаюць карцінкі. Пасля чаго сядаюць на стульчыкі.

З’яўляюцца тры  дзяўчынкі: Чарнічка, Сунічка i Малінка.

Ягады: Няма на свеце лекаў смачнейшых i карыснейшых за нас ягад.

Чарнічка: Калі  будзеце мяне ecцi, вашыя вочы будуць добра бачыць.

Сунічка: Я дапамагу вам вылечыць страўнік  i пячонку.

Малінка: Хто не хоча кашляць, ешце мяне.

 

 

 

 

В.: Дзеці, карысныя парады мы атрымалі  ў  ягадным горадзе? Ганначка, а ты ix запомніла?

Разам з дзецьмі  паўтараюць: ягадамі  можна  лячыцца, чарніцы паляпшаюць зрок, суніцы лечаць страўнік і  пячонку, маліна дапамагае пры прастудзе.

Фіз.хвілінка.

Мы па лесе iшлi, iшлi.

Ягадаў  шмат знайшлі.

Пад кустом - суніцы,

На палянцы - чарніцы,

А вось i маліны –

Збіраць ix не лянюся!

В.: Пакуль мы з вамі  гулялі, неўзаметкy падыйшлі  да горада  Траўнік. Паглядзіце, хто нас тут сустракае. Бабулька-знахарка. У яе руках - карзіна. А пгго ÿ карзіне? Гэта лекавыя травы.

Бабуля дае заданні  для трох  груп  дзяцей: 1 - разглядаюць травы i называюць ix; 2 - гульня Лабірынт “ - “Якая трава, што лечыць"(Каціная траўка хворым папраўка.  Карэньчык у аптэчку, каб дапамагчы сардэчку. Калі  ты параніш  ногі, воь i лекар ля дарогі.); 3 - паказваюць, як робіцца адвар з траў.

Бабуля-Tpaÿніцa: Каб вы, дзеці, не xвapэлi, для пpaфiлaктыкi трэба піць адвар з лекавых тpaÿ.

В.: Ганначка, ты запомніла, што казала бабуля?

Паўтараюць.

З’яўляюцца мядзведзь, зайчык i лiciчкa.

Ганначка: Куды вы ідзеце?

Заяц: У мяне парэзана лапка.

Jlica: У мяне баліць жывот.

Мядзведзь: Я моцна кашляю.

Г анначка: А мы з дзецьмі можам вам дапамагчы.

 

 

Сюжэтная гульня “Палечым звяроў”.

Бабуля-траўніца: Вось дзеці,  можна  і без лекаў абысціся. А ў падарунак ад жыхароў  горада  Нехварэйка вы атрымаеце памяткі-парады, якія будуць карыснымі  як  для  вас, так  і  для вашых бацькоў.

Раздае памяткі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.