Новости проекта
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Большая конференция "Родительское собрание"
Голосование
Чем, на ваш взгляд, определяется успешность школы?
Всего 18 человек
Голосование
Какой вид отдыха ты предпочитаешь летом?
Всего 20 человек
Голосование
Оцените школьный сайт.
Всего 101 человек
Голосование
Нужен ли на школьном сайте форум?
Всего 83 человека

Як рыхтаваць дзяцей старшай групы да школы

Дата: 19 ноября 2015 в 22:32, Обновлено 19 ноября 2015 в 22:32

Як рыхтаваць дзяцей старшай групы да школы

           Паступленне дзіцяці ў школу – гэта пераломны момант у яго жыцці, і падрыхтавацца да яго трэба не толькі дзецям, але і бацькам. Вучоба ў першым класе патрабуе ад дзіцяці ўмення паводзіць сябе на ўроках, уважліва слухаць тлумачэнні настаўніка, выконваць яго просьбы, указанні і разнастайныя заданні. Таму прадугледжваецца, што дзіця павінна дасягнуць пэўнага ўзроўню інтэлектуальнага, эмацыянальнага і матывацыйнага развіцця.

            Што ж павінна ўмець і ведаць 5 – 6 – гадовае дзіця?

Развіццё маўлення

  • Будаваць  простыя і складаныя сказы розных відаў, напрыклад, складаць сказы з прапанаваных слоў: дзеці, горка, санкі, катацца, з,на.
  • Хутка ўтвараць новыя словазлучэнні: шапка з футра – футравая шапка.
  • Тлумачыць змест прыказак.
  • Складаць апавяданне па карцінцы, па серыі карцінак, з жыцця, складаць апісальнае апавяданне, творчае апавяданне рэалістычнага і фантастычнага зместу
  • Выразна выконваць вершы, з рознай інтанацыяй перадаваць радкі, у якіх выказваецца радасць, захапленне , сум і г.д.

Развіццё ўвагі

  • Выконваць заданне, не адрываючыся, каля 15 хвілін.
  • Знаходзіць 5 – 6 адрозненняў паміж прадметамі і паміж двума малюнкамі.
  • Утрымліваць у полі зроку 8 – 10 прадметаў.
  • Капіраваць дакладна ўзор ці рух.
  • Лёгка гуляць у гульні на ўважлівасць і хуткасць рэакцыі.

Развіццё памяці

  • Запамінаць 8 – 10 карцінак за 0,5 – 1 хвіліну
  • Запамінаць лічылкі
  • Запамінаць фразы
  • Расказваць па памяці апавяданні, вершы, казкі, змест карцінак
  • Паўтараць дакладна тэкст, які складаецца з 3 - 4 сказаў

Веды аб навакольным свеце

  • Называць свае і бацькоў імя, імя па бацьку і прозвішча
  • Ведаць назву сваёй краіны, горада, вёскі, планеты і сталіцы Радзімы.
  • Ведаць назвы асноўных прафесій людзей, тлумачыць, чым яны карысны, чым характэрны, ведаць прафесіі бацькоў.
  • Называць поры года, дні тыдня, часткі сутак у іх паслядоўнасці.
  • Называць вясеннія, летнія, асеннія і зімовыя месяцы.
  • Адрозніваць драпежных жывёл ад траваедных, пералётных птушак ад зімуючых, садовыя кветкі ад палявых, дрэвы ад кустоў.
  • Называць усе з’явы прыроды

Асновы пісьменнасці

  • Складаць сказы з 3 – 5 слоў
  • Дзяліць простыя сказы  з двух – трох слоў на словы, вызначаць паслядоўнасць слоў у сказе
  • Дзяліць словы на склады, вызначаць іх паслядоўнасць у слове
  • Адрозніваць галосныя і зычныя гукі
  • Вызначаць націскныя склады
  • Вызначаць колькасць гукаў у слове, галосныя і зычныя гукі, цвёрдыя і мяккія зыныя гукі

Матэматыка

  • Лічбы 1,2,3,4,5,6,7,8,9, знакі “+”, “-“, “=”, “ больш”, “ менш”
  • Як складаць і рашаць задачы ў адно дзеянне на складанне і адыманне.
  • Як  карыстацца арыфметычнымі знакамі дзеянняў.
  • Склад лікаў першага дзясятка ( з адзінак – да 5, з двух меншых лікаў – да 10)
  • Прамы і адваротны парадак лічбавага рада
  • Як атрымаць лік першагнат дзясятка, дабаўляючы адзінку да папярэдняга і адымаючы адзінку ад наступнага ліку.
  • Назву бягучага месяца, паслядоўнасць дзён тыдня, часткі сутак, змяняльнасць пор года
  • Вымяраць велічыні пры дапамозе ўмоўнай меркі
  • Адрозніваць геаметрычныя фігуры (круг, квадрат, трохвугольнік, прамавугольнік, авл, шар, куб, цыліндр, ромб, трапецыя, конус, піраміда)

Развіццё мыслення

  • Закончыць сказ (”Калі стол вышэйшы за крэсла, то крэсла … “)
  • Знаходзіць лішняе слова сярод групы слоў
  • Адказваць на мудрагелістыя пытанні
  • Вызначаць пасляоўнасць падзей
  • Знаходзіць і тлумачыць адрозненні паміж прадметамі і з’явамі
  • Знаходзіць сярод прапанаваных прадметаў лішні, тлумачыць свой выбар

Развіццё дробнай маторыкі

  • Складаць з канструктара па ўзоры любую фігуру, з паперы – просты прадмет.
  • Выразаць нажніцамі складаную фігуру па намаляваным контуры
  • Выконваць аплікацыі на паперы як самастойна, так і па ўзоры
  • Скдадаць пазлы без пабочнай дапамогі
  • Рэгуляваць сілу націску на аловак і пэндзаль і мяняць напрамак руху рукі ў залежнасці ад формы выявы прадмета,
  • Штрыхаваць малюнкі, не выходзячы за контуры.
  • Арыентавацца ў сшытку ў клетку ці ў лінейку.

             Такая работа дасць магчымасць сфарміраваць у будучых першакласнікаў станоўчую матывацыю да школы.

                                     Выхавальнік дашкольнай адукацыі      Я.В. Вітус

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.