Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Чем, на ваш взгляд, определяется успешность школы?
Всего 25 человек
Голосование
Какой вид отдыха ты предпочитаешь летом?
Всего 27 человек
Голосование
Оцените школьный сайт.
Всего 110 человек
Голосование
Нужен ли на школьном сайте форум?
Всего 90 человек

ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Дата: 18 января 2017 в 13:43, Обновлено 18 января 2017 в 13:55

Ёсць на карце маёй Беларусі

Непрыкметны, маленькі кружок –

Гэтым месцам заўжды ганаруся,

Гэта – мілы з дзяцінства куток.

Гісторыя стварэння музея

        Першым крокам  на шляху стварэння гісторыка-краязнаўчага музея нашай школы было адкрыццё ў 1995 годзе ў кабінеце гісторыі гістарычнага вугалка. У ім былі размешчаны прадметы побыту, прылады працы, посуд і іншыя “маўклівыя сведкі” мінулага.

        7 мая 2005 года, напярэдадні 60-й гадавіны Вялікай Перамогі, у прысутнасці ветэранаў вайны і працы, прадстаўнікоў сяльгаспрадпрыемства “Зара і К”, Субацкага сельскага савета ўрачыста быў адкрыты музейны пакой, які складаўся з двух памяшканняў. У першым былі размешчаны экспанаты і стэнды звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, а ў другім – этнаграфічныя экспанаты.

          У 2013/2014 навучальным годзе быў праведзены капітальны рамонт дзіцячага сада. Паўстала пытанне аб рэарганізацыі музейнага пакоя ў музей. Аднак адсутнасць фінансавых сродкаў замарудзіла гэты працэс. Толькі восенню 2015 года, дзякуючы самааданай працы на сяльгасработах настаўнікаў, вучняў, абслугоўваючага персанала школы – дзіцячага сада, такія сродкі былі знойдзены, каля 20 млн руб. З мэтай эстэтычнага афармлення кампазіцый была заключана дамова з вядомым мастаком Станіславам Андрэевічам Кузьмаром і прадпрыемствам “Адорыя”, дзякуючы велізарнай і напружанай працы якіх, у кароткі тэрмін лістапад-снежань 2015 года усе запланаваныя работы былі скончаны.

        18 снежня 2015 года гісторыка-краязнаўчы музей ДУА “Субацкі дзіцячы сад – сярэдняя школа” быў урачыста адкрыты.

    

Кароткая аглядная экскурсія па музеі

         Аглядная экскурсія пачынаецца з першага пакоя (Зала баявой і працоўнай славы), стэнды якога распявядаюць аб гістарычным мінулым і сучасным нашай малой Радзімы (“З гісторыі вёскі”, “Маёнтак Косін”, “Знакаміты этнограф Міхаіл Федароўскі”, “Гісторыя школы”, “З гісторыі гаспадаркі “Зара і К” і Субацкага сельскага Савета”), яе гераічным мінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны (“Баявы шлях “Стойкіх”, “Яны прайшлі дарогамі вайны”, “Воіны-землякі, якія загінулі на вайне”, “Ахвяры вайны. Памяць аб вайне”). Поруч у вітрынах і на тумбах размешчаны экспанаты, звязаныя ў першую чаргу з ваенным мінулым гісторыі школы, прозвішчам воіна-інтэрнацыяналіста А.І. Красько, імя якога  носіць пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Адзін са стэндаў змяшчае інфармацыю аб працоўным подзвігу нашай зямлячкі, Героя Сацыялістычнай Працы Веры Іванаўны Пятручак.

        Другі пакой музея носіць назву “Сялянская хата”. У ім сабраны мясцовыя матэрыялы, звязаныя з працай і побытам насельніцтва XIX-XX-га стст. З прычыны недахопу фінансавых сродкаў  дадзеная экспазіцыя знаходзіцца ў незакончаным выглядзе. Аднак канцэпцыя яе афармлення ўжо існуе і па магчамасці яна будзе канчаткова аформлена.

            Для людзей, неабыякавых да гісторыі сваёй малой Радзімы, наш музей можа расказаць шмат цікавага, раней невядомага, нават загадкавага і незвычайнага. Але, як кажуць у народзе, лепш адзін раз убачыць на свае ўласныя вочы, чым сто разоў пачуць. Таму сардэчна запрашаем у наш музей.

Напрамкі дзейнасці

           Праца музея і пошуковая дзейнасць арганізаваны праз аб’яднанне па інтарэсах “Музеязнаўства” у колькасці 15 вучняў і савета музея (6 чалавек). Асноўным напрамкам іх дзейнасці з’яўляецца даследча-пошукавая работа, якая ўключае ўдзел у камплектаванні, сістэматызацыі і ўліку, захаванні фондаў, у паказе і прапагандзе сабраных матэрыялаў, распрацоўцы тэм для экскурсій, маршрутаў паходаў, заслухоўванне справаздачы аб выніках дзейнасці. Перспектыўным накірункам у дадзеным напрамку будзе стварэнне пры савеце музея 4 сектараў: пошукавага, экскурсійнага, фондавага, перапіскі.

Найбольш каштоўныя экспанаты

          Не сакрэт, што з цягам часу ўсе экспанаты становяцца ўсё больш і больш каштоўнымі. Найбольш каштоўнымі экспанатамі ў нашым музеі з’яўляюцца “Евангеле” XIX ст., драўляны цыркуль першай паловы XX ст., шчыт ад кулямёта “Максім”, ліст невядомага салдата з фронту, які пажаўцеўшы ад часу з’яўляецца лепшым пацвярджэннем цяжкасцей, мужнасці і гераізма народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Да гэтых экспанатаў можна аднесці фрагмент нямецкай карты, які сведчыць аб тым, як дакладна рыхтавалася фашысцкая Германія да вайны супраць СССР, нямецкія банкноты і манеты перыяда акупацыі, партызанская лістоўка і агітацыйны плакат, гармонік 1914 года выпуска. Маюцца і пісьмовыя крыніцы прац вучняў і настаўнікаў, пачынаючы з 1986 года, калі была адкрыта школа.

Асноўныя формы работы ў музеі:

  • аглядная экскурсія;
  • выставы;
  • папаўненне фондаў музея;
  • наведванне музеяў школ раёна, музеяў вобласці і рэспублікі;
  • пошукавая дзейнасць;
  • вывучэнне і апісанне экспанатаў музея.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.