Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Чем, на ваш взгляд, определяется успешность школы?
Всего 25 человек
Голосование
Какой вид отдыха ты предпочитаешь летом?
Всего 27 человек
Голосование
Оцените школьный сайт.
Всего 110 человек
Голосование
Нужен ли на школьном сайте форум?
Всего 90 человек

Оцифровка музейных экспонатов

Дата: 26 февраля в 14:10, Обновлено 17 июня в 13:25

Абцугі

КП-22

Металічныя прылады працы, якія прызначаліся для выкарыстання ў рабоце як з драўлянымі, так і металічнымі вырабамі. Маюць розную форму і памеры.

Бочка

КП-44

Драўляны выраб, які прызначаўся для захавання прадуктаў харчавання або выгатаўлення цеста. Драўляная частка ўмацована металічнымі абручамі.

Вугольнік

КП- 20

Сталярная прылада працы, выгатоўленая цалкам з дрэва. Выкарыстоўвалася для апрацоўкі драўніны. Для зручнасці карыстання і зберажэння ў верхняй частцы мае адтуліны

Гляк

КП- 33

Гліняны выраб з вузкай адтулінай у верхняй частцы. Выкарыстоўваўся як посуд для захавання вадкіх прадуктаў(алей, віно, гарэлка).

Долата

КП-60

Драўляны выраб з металічнай рэжучай часткай. Звычайна выкарыстоўваўся як сродак ручной працы ў слесарных майстэрнях.

Еванглія

КП-63

Кніга біблейскага зместу. Надрукаваная на стараславянскай мове. Час выдання- 19 стагоддзе.

Замок

КП-50

Выраб, які прызначаўся як прадмет побыту ў хатняй гаспадацы. Выраблены з металу.

Збан

КП- 27

Гліняны прадмет побыту. Выкарыстоўвалася для захавання вадкіх і сыпучых прадуктаў харчавання, розных напояў.

Капыл

КП-26

Прылада працы, якая прызначалася для вырабу абутку. У рамесных майстэрнях таксама выкарыстоўвалася для рамонту абутку.

Карамысла

Кп-64

Дапаможная прылада працы, якая выкарыстоўвалася для пераносу вады ў ведрах. Лічыцца прадметам, якім карысталіся галоўным чынам жанчыны ў весках.

Ключ

КП- 24

Металічныя прадметы побыту, якія выкарысоўваліся ў хатняй гспадарцы. Знойдзены ў драўляным памяшканні паблізу палацавага- паркавага комплексу ў весцы Субачы.

Кола драўлянае

КП-6.

Драўляны выраб, які складаецца з кола, абцягнутага металічным абручам, дзесяці драўляных спіц і  фтулкі.

Лыжка аптэчная

КП- 49

Металічны выраб, які прызначаўся для выкарыстання ў аптэках для прыгатавання лекаў. Выраблены з высаякаснага металу.

Лыжка медная

КП-51

Сталовы прыбор выгатаўлення з  медзі. Выкарыстоўвалася для ўжывання вадкай ежы. Знойдзены на тэрыторыі панскага маентку а/г. Субачы.

Лыжка

КП- 23

Сталовыя прыборы, выгатаўленыя з медзі і срэбра. Выкарыстоўваліся для ўжывання вадкай ежы. Знойдзены на тэрыторыі палацава- паркавага комплекса ў весцы Субачы.

Маслабойка

КП-13

Бондарны выраб для збівання і збору масла ў форме кадачкі. Складаецца з конусападобнай драўлянай пасудзіны, крыжкі з адтулінай. Кадачка звонку абцягнута металічнымі абрусамі.

Матыка

КП- 15

Металічная прылада працы, якая прызначана для ручной апрацоўкі глебы. Уяўляе сабой авальную форму з прыстасаваннем для дрэўка.

Мента

КП- 65

Прыстасавання для заточкі касы. Выкарыстоўвалася ў сельскай гаспадарцы пры сенакосе. Выгатаўлена з дрэва.

Патэльня

КП-28

Металічны выраб, які выкарыстоўваўся для выгатаўлення ежы. Складаецца з ручкі і круглай пасудзіны. Метал з якога выраблены экспанат- чыгун.

Прас

КП-43

Прадмет побыту, які выкарыстоўваўся для прасавання бялізны. Меў розныя формы і памеры. Звычайна вырабляўся з чыгункі.

 

Прасніца

КП- 17

Драўляны выраб, які дапамагаў ажыцяўляць працэс прадзення. Мае лапатападобную форму. Выраблены з суцэльнага дрэва.

 

Ручнік

КП-61

Сродак асабістай гігіены. Выраб з тканіны. Меў шырокае распаўсюджванне на ўсей тэрыторыі Беларусі.

 

Серп

КП- 18

Металічная прылада працы ў выглядзе паўмесяца з драўлянай ручкай. Выкарыстоўвалася для ручной зборкі сельскагаспадарчых культур сялянам.

 

Стамеска

КП-21

Прылада працы, якая складаецца з драўлянай ручкі і металічнай рэжучай рабочай часткі. Выкарыстоўвалася для апрацоўкі драўніны пад час слесарных работ.

 

Сукала

КП- 16

Прылада працы з дрэва ў выглядзе стойкі з прымацаваным колам. Прызначалася для разматывання нітак.

 

Тарка

КП- 19

Выраб з лістовага металу ў форме прамавугольніка. З абедзвух канцоў прымацаваны для зручнасці металічныя ручкі. Выкарыстоўвалася для нарыхтоўкі кармоў у дамашняй гаспадарцы.

 

Трапала

КП- 25

 Драўляная прылада працы. Прызначалася для выкарыстання пад час апрацоўкі ільну. Лічылася адным з галоўных сродкаў жаночай працы.

 

Цыркуль

Кп-52

Сталярны драўляны інструмент, які выкарыстоўваўся для выканання розных відаў працы. Час выгатаўлення – 20-30-я гады 20 стагоддзя.

 

Чаўнок

КП- 29

Драўляная частка прадзільнага станка. Выраблена з вельмі легкага і моцнага дрэва.

 

Прас

Інвентарны № КП- 43

Акт прыему № 43 ад 15.07.2012

Прадмет побыту, які выкарыстоўваўся ў хатняй гаспадарцы. Меў розныя формы і памеры. Значных пашкоджанняў не мае. Драўляная ручка часткова пашкоджанна.

Цвік

Інвентарны № КП- 59

Акт прыему №59 ад 12.02.2015г.

Металічны выраб, які выкарыстоўваўся ў будаўніцтве. Знаходзіцца ў добрым стане,

аднак часткова пашкоджаны іржой.

Лапата

Інвентарны № КП- 67

Акт прыему № 67 ад 22.11.2016 г.

Выраб з дрэва, які выкарыстоўваўся ў хатняй гаспадарцы пад час выпечкі хлебабулачных выраюаў. Стан вельмі добры. Значных пашкоджанняў не мае.

Лічыльнікі (шчоты)

Інвентарны № КП- 68

Акт прыему № 68 ад 23.11.2016 г.

Драўляны выраб, які выкарыстоўваўся ў бухгалтарскай справе. Меў розныя памеры. Да канца XX ст. выкарыстоўваліся для навучання лічэнню дзяцей у школах. Знаходзіцца ў добрым стане.

Таўкач

Інвентарны № КП- 69

Акт прыему № 69 ад 29.11.2016 г.

Драўляная прылада працы , зробленая з легкай і моцнай драўніны. Выкарыстоўвалася ў хатняй гаспадарцы. Стан вельмі добры. Ніякіх пашкоджанняў не мае.

Сякач

Інвентарны № КП- 70

Акт прыема № 70 ад 23.11.2016 г.

Металічны выраб, які выкарыстоўваўся ў сельскай гаспадарцы. Для зручнасці выкарыстання меў драўляную ручку. Захаваўся са значнымі пашкоджаннямі іржой.

Бурав

Інвентарны №КП= 71

Акт прыема №71 ад 30.11.2016 г.

Прылада працы, якая складалася з металічнай рэжучай часткі і драўлянай ручкі. Выкарыстоўвалася галоўным чынам для пасадкі дрэў і хмызняку, а таксама як дрэваапрацоўцы інструмент. Металічная частка пашкоджана іржой, а драўляная ручка патрэскалась ад часу.

Чыгунок

Інвентарны № КП- 72

Акт прыема  №72 ад 01.12.2016 г.

Металічны посуд выгатаўлены з алюмінію. Прызначаўся для прыгатаванне розных страў у хатняй гаспадарцы. Меў розныя памеры: ад 0,5л да 10-20л. Захаваўся ў добрым стане. Значных пашкоджанняў не мае.

Лапці

Інвентарны № КП- 73

Акт прыема №73 ад 02.12.2016 г.

Выраб дзіцячага абутка з саломы. Выкарыстоўваўся як ручны выраб галоўным чынам жыхарамі беларускай вескі амаль да сярэдзіны XX ст. Значных пашкоджанняў не мае. Знаходзіцца ў добрым стане.

Рагач

Інвентарны №КП- 74

Акт прыема №74 ад 02.12.2016 г.

Металічная прылада працы, якая складалася з галоўнай  жалезнай часткі дапаможнай драўлянай ручкі. Вельмі шырока выкарыстоўвалася ў хатняй гаспадарцы амаль да другой паловы XXст.Драўляная частка знаходзіцца ў добрым стане, а металічны рагач месцамі пашкоджаны іржой.

Шыла

Іныентарны №КП- 75

Акт прыему №75 ад 02.12.2016г.

Ручная прылада прац2ы, якая прызначана для дапамогі ў пашыве адзення і абутку. Складаецца з калючай металічнай часткі ў выглядзе іголкі і дапаможнай – фігурнай драўлянай ручкі. Зберагалася ў добрым стане.

Люстэрка

Інветарны №КП-76

Акт прыему№76 ад 05.12.2016г.

Прадмет побыту шырокага ўжытку. Асаблівай павагай карыстаўся сярод жанчын. Стан вельмі добры, значных пашкоджанняў не мае

Стамеска

Інвентарны №КП-18

Акт прыема№78 ад 07.12.2016г.

Прылада працы прызначана для выкарыстання ў слясарнай справе для апрацоўкі драўніны. Складаецца з металічнай рэжучай і драўлянай(ручка) частак.Значных пашкоджанняў не мае, аднак драўляная ручка патрэскана ад часу і замацаванна дротам.

Малаток

Інвентарны №КП- 79

Акт прыему №79ад 07.12.2016г.

Вельмі рэдкая цалкам металічная прылада працы, якая выкарыстоўвалася майстрамі на выгатаўленню  скуранога абуткую З яе дапамогай падбіваліся цвікамі абутковыя вырабы. Знаходзіцца ў добрым стане, але месцамі пашкоджана іржой.

Карыта

Інвентарны №КП- 81

Акт прыему№ 81 ад 10.12.2016г.

Драўляная пасудзіна выгатаўлена з вельмі моцнага дрэва(дуб, граб). Прызначалася для прыгатавання цеста ў хатняй гаспадарцы. Іншы варыянт прызначэння кармлення дамашняй птушкі або жывел. Збераглася ў вельмі добрым стане. Ніякіх пашкоджанняў не мае.

Нітачніца

Інвентарны№Кп- 82

Акт прыему №82 ад 12.12.2016г.

Драўляная прылада працы, якая выкарыстоўвалася ў ткацтве з мэтай наматывання нітак. Патрабавала вельмі страктаваных навыкаў для тых, хто з ей працаваў. Экспанат знаходзіцца ў вельмі добрым стане.

Лапатка

Інвентарны №КП- 83

Акт прыему №83 ад 16.12.2016г.

Драўляная прылада працы, якая прызначалася для выкарыстання капусты. Знаходзіцца ў добрым стане ў хатняй гаспадарцы – змешыванню цеста ці квашэння капусты. Знаходзіцца ў добрым стане, аднак драўляная ручка крыху пашкоджана ад часу.

Панажы

Інвентарны№КП- 84

Акт прыему №84 ад 16.12.2016г.

Драўляны прадмет побыту, які выкарысоўваўся ў дамашняй гаспадарцы жанчынамі. Знаходзіцца ў добрым стане. Значных пашкоджанняў не мае.

Маслянка

Інвентарны №КП- 85

Акт прыему №85 ад 20.12.2016г.

Драўляны прадмет хатняй гаспадаркі ў выглядзе скрынкі, які прызначаўся для нарыхтоўкі кавалкаў слівачнага масла, а таксама для яго захоўвання. Выгатаўляўся з парод дрэва, якія не мелі смалы. Стан захоўвання- добры, значных пашкоджанняў не мае.

Бязмен

Інвентарны№КП-86

Акт прыему №86 ад 21.12.2016г.

Экспанат уяўляе сабой металічныя вагі, якія ў мінулым выкарыстоўваліся ў гандлі і дамашняй гаспадаркі. Стан захавання- добры, аднак металічная частка месцамі пашкоджана іржой.

Кубак

Інвентарны №КП- 87

Акт прыему№87 ад 23.12.2016г.

Гліняная пасудзіна, прызначаная для ўжывання вадкіх прадуктаў. Выкарыстоўвалася для захоўвання розных крупаў. Стан захавання- вельмі добры.

Гладыш

Інвентарны №КП- 88

Акт прыему №88 ад 27.12.2016г.

Гліняны посуд з шырокай адтулінай у верхняй частцы. Прызначаўся для захоўвання вадкіх і сыпучых прадуктаў харчавання, а таксама розных відаў масла і  тлушчу. Знаходзіцца ў вельмі добрым стане.

Фіранка(Занавеска)

Інвентарны№КП-89

Акт прыему №89 ад 30.12.2016г.

Прадмет побыту з тканіны, які прызначаўся для вокнаў. Упрыгожаны арламентам і вышыўкай у выглядзе кветак. Звычайна меў белы колер. Стан захавання вельмі  добры.

Берда

Інвентарны№КП- 90

Акт прыему№90 ад 30.12.2016г.

Частка ткацкага станка, якая прызначалася для расцягівання нітак з мэтай далейшага выгатаўлення тканіны. Стан захавання добры, але месцамі пацямнела ад часу.

Трэбень

Інвентарны№КП-91

Акт прыему №91 ад 30.12.2016г.

Драўляная прылада працы, якая выкарыстоўвалася ў ткацкай справе з мэтай апрацоўкі авечай шэрсці. Мела металічную частку з цвікамі і ў залежнасці ад памераў і колькасці шэрсці выраблялася розных памераў.

Хадункі

Інвентарны№КП-92

Акт прыему №92 пд 02.01.2017

Часткі кроснаў,якія служылі як дапаможныя сродкі з мэтай прывядзеныя іх у рух пад час выцягівання нітак. Выраблена з вельмі легкага і моцнага дрэва, таму знаходзяцца ў вельмі добрым стане.

Цэўка

Інвентарны №КП-93

Акт прыему №93 ад 02.01.2017г.

Часткі кроснаў  як дапаможная частка для выцягівання нітак. Выгатаўлялісь з легкага і моцнага дрэва. Знаходзяцца ў вельмі  добрым стане.

Нічальніца

Інвентарны№КП- 94

Акт прыему №94 ад 03.01.2017г.

Драўляная частка ткацкага станка, якая служыла сродкам прывядзення ў рух гарызантальна ці вертыкальна размешчаных  ткацкіх нітак. Знаходзіцца ў добрым стане.

Кручок

Інвентарны №КП-95

Акт прыему №95 ад 03.01.2017г.

Драўляная дапаможная прылада працы прызначана для віцягівання нітак ткацкага станка. Выгатаўлялася з легкай і цвердай тканіны. Стан захавання вельмі добры.

Пража(Кудзеля)

Інвентарны№КП-96

Акт прыему №96 ад 04.01.2017г.

Прадукцыя першапачатковага выніку апрацоўкі ільну. Уяўляла сабой матэрыял з якога ў далейшым вырабляліся ільняныя тканіны. Іншая назва- пакля.

Часала

Інвентарны № КП-97

Акт прыёму №97 ад 04.01.2017г.

Прылады працы, якая была прызначана для расчосвання авечай шэрсці. Знаходзіцца ў добрым стане. Выгатаўлена з лёгкай драўніны і металічных зубоў.

Лямпа

Інвентарны № КП-98

Акт прыёму №98 ад 04.01.2017г.

Прадмет побыту, прызначаны для асвятлення хатняга памяшкання. У якасці паліўнага сродку звычайна выкарыстоўваўся керасін. Стан захавання – задавальняючы.

Фанар

Інвентарны №КП-99

Акт прыёму №99 ад 04.01.2017г.

Прадмет побыту, які выкарыстоўваўся для асвятлення хатніх і гаспадарчых памяшканняў. Значных пошкожданняў не мае, аднак шкло і металічная частка пацямнелі ад часу. Збераглося клеймо рыжскага прадпрыемства, якое займася выпускам дадзенай прадукцыі у першай палове ХХI ст.

Цесла (Скабель)

Інвентарны № КТ-100

Акт прыёму №100 ад 04.01.2017г.

Металічная прылада працы, празначаная для скаблення драўніны. Звачайна выкарыстоўвалася у дрэваапрацоўчай справе. У залежнасці ад віда працы была розных памераў. Стан захаваня -  вельмі добры.

Рэбрак

Інвентарны № КП 101

Акт прыёму № 101 ад 04.01.2017г.

Сталярная прылада працы, якая прызначалася для фігурнай апрацоўкі драўніны. Выгатаўлена з цвердага і лёгкага дрэва. Захавалася ў добрым стане.

Шкатулка

Інвентарны № КП-103

Акт прыёму №103 ад 05.01.2017г.

Драўляны прадмет хатняга побыту, які празначаўся для захавання нітак, іголак, булавак. Уяўляе сабой круглую форму, аздоблены каляровым арнаментам. Значных пашкоджанняў не мае. Знаходзіцца у здавальняючым стане.

Падкова

Інвентарны № Кп-104

Акт прыёму №104 ад 05.01.2017г.

Металічны прадмет, прызначаны для падковывання каней. У залежнасці ад узросту і стану жывёлы меў розныя формы і памеры. Выгатаўляўся добра сапрактыкаванымі кузняцамі. Ад часу пакрыта іржой, але стан захавання ў цэлым добры.

Дуга

Інвентарны №КП-105

Акт прыёму № 106 ад 05.01.2017г.

Прызначалася як прастасаванне з дапамогай якога можна было запрагаць каней. Складавымі часткамі з’яўляюцца драўляныя, металічныя і скурныя адзінкі. Ад часу ўсе яны меюць пэўныя пашкоджанні, аднак стан захавання – добры.

Стрэмя

Інвентарны № КП-106

Акт прыёму№106 ад 06.01.2017г.

Адна са складавых частак у пражы каня. Сумесна з сядлом выкарыстоўвалася для верхавой язды. Мела розныя формы і  памеры.

Звычайна выкарыстоўвалася з метала. Стан захавання – добры, аднак поўнасцю пакрыта іржой.

Дзежка

Інвентарны №КП-126

Акт прыёму №126 ад 16.01.2017г.

Драўляны выраб, абцягнуты металічнымі дугамі. Выкарыстоўваўся ў хатняй гаспадарцы для захоўвання цеста. Таксама мог быць выкарыстаны для закваскі ці засолкі гародніны і садавіны. Стан захавання – добры, але металічныя і драўляныя часткі пацямнелі ад часу.

Прымус

Інвентарны №КП-128

Акт прыёму №128 ад 16.01.2017г.

Металічны прадмет побыту, які выкарыстоўваўся для прыгатавання ежы. У якасці гаручага сродка выкарыстоўваўся керасін. Стан захавання – вельмі добры.

Каменны нож (скрабок)

Інвентарны №129

Акт прыёму №129 ад 23.08.2017г.

Прылада працы эпохі мезаліту выгатаўлена з крэмня. Апрацавана чалавекам таго часу. Добра бачныя местцы для утрымання пальцамі рукі. Захавалася ў вельмі добрым стане.

“ Свечка”

Інвентарны №КП-113

Акт прыёму №113 ад 08.01.2017г.

Металічны выраб з гільзы снарада, які быў прызначаны для асвятлення франтавых збудаванняў(бліндажы, доты). У якасці сродку асвятлення маглі выкарыстоўвацца розныя гаруча-змазачныя матэрыялы. Экспанат знаходзіцца ў добрым стане, аднак метал пашкоджаны іржой.

Радыё

Інвентарны №КП-114

Акт прыёму №114 ад 08.01.2017г.

Сродак сувязі і перадачы інфармацыі дротавым спосабам ўзру 1948 года. Экспанат быў зроблены на Рыжскам радыёзаводзе ВЭФ.Быў шырока распаўсюджаны ў СССР амаль да канца 20 стагоддзя. Стан захавання – выдатны.

Лістоўка

Інвентарны №КП-115

Акт прыёму №115 ад 08.01.2017г.

Друкаваны орган Чыжэўскага падпольнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі №5 ад 25 мая 1944 года. Змяшчае шмат ваенна-палітычнай інфармацыі аб баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войн. Стан захавання – добры, аднак папера ад часу пацямнела.

Агітплакат

Інвентарны №КП-116

Акт прыёму №116 ад 08.01.2017г.

Друкаванае выданне газеты “Савецкая Беларусь” органа ЦК Камуністычнай партыі Беларусі №31 лютага 1942 года. Прызначаўся для вядзення прапаганды і агітацыі сярод часцей Чырвонай Арміі, савецкіх партызан і падпольшчыкаў мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Знаходзіцца ў добрым стане, аднак папера месцамі пашкоджана і пацямнела ад часу.

Газета “Красная звезда”

Інвентарны №КП-117

Акт прыёму №117 ад 09.01.2017г.

Друкаваны цэнтральны орган народнага камісарыята абароны СССР ад 10 мая 1945 года №108. Змяшчае зварот кіраўнікоў краін антыгітлераўскай кааліцыі: Сталіна, Черчыля, Трумана ў звязку з разгромам і капітуляцыіяй фашысцкай Германіі, а таксама разнастайную ваенна-палітычную і сацыяльна-эканамічную інфармацыю. Стан захавання экспанату добры.

Працоўная кніжка

Інвентарны №КП-118

Акт прыёму №118 ад 09.01.2017г.

Уліковы афіцыйны дакумент , у якім пісьмова фіксаваны перыяды працы і ўзнагароды ўладальніка савецкай Беларусі ўзору 1939 года. Датычыўся рабочых і служачых усіх галін гаспадаркі БССР, акрамя калгаснікаў.Стан захавання – задавальняючы, але вокладка і старонкі месцамі пашкоджаны.

Уліковая картачка

Інвентарны №КП-119

Акт прыёму №119 ад 09.01.2017г.

Адзін з афіцыйных асабістых дакументаў члена КПСС узору 1968 года №02482463. Змяшчае інфармацыю асабістых дадзеных уладальніка і этапы яго ўступлення ў члена КПСС, партыйныя і дзяржаўныя ўзнагароды, прычыны і характар падзяк і спагнанняў. Стан захавання –выдатны.

Уліковая картачка

Інвентарны №КП-120

Акт прыёму №120 ад 09.01.2017г.

Афіцыйны асабісты дакумент члена камсамола №31370648. Змяшчае інфармацыю аб асабістых дадзеных уладальніка, роду яго заняткаў, адукацыі, узнагародах, відах падзяк і спагнанняў. З’яўляецца дакументам новага ўзору з 1972 года. Стан захавання – выдатны.

 Зал боевой и трудовой славы

Кружка салдацкая

Інвентарны №КП – 30

Акт прыему №30 ад 14.01.2012 г.

Прадмет побыту савецкага  салдата у гады Вялікай Айчыннай вайны. Выраблена з алюмінію. Знаходзіцца ў добрым стане. Значных пашкоджанняў няма.

Гільзы

Інвентарны №КП – 31

Акт прыему №31 ад 10.01.2002 г.

Металічныя вырабы, як частка снарада ці пулі. Ад часу пакрыты іржой, месцамі есць значныя пашкоджані.

Фрагменты зброі

Інвентарны №КП – 32

Акт прыему №32 ад 12.03.2002 г.

Частка рускай вінтоўкі канструкцыі Масіна ўзору 1894 года. Даны від зброі знаходзіўся ў выглядзе асабістага ўзбраення воінаў Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспанат пакрыты іржой, драўляны прылад адсутнічае.

Гармонь

Інвентарны № КП-77

Акт прыёму №77 ад 05.12.2016 г.

Музычны інструмент узору 1914 года, які быў выраблены на Тульскай фабрыцы музычных інструментаў. З’яўляўся прадметам шырокага ўжытку сярод салдат расійскай царскай арміі ў гады Першай сусветнай і салдат Чырвонай Арміі падчас Вялікай Айчыннай войнаў. Экспанат знаходзіцца ў адносна добрым стане, падае музычныя гукі.

Кацялок

Інвентарны№ КП-107

Акт прыёму №107 ад 06.01.2017 г.

Алюміневы посуд прызначаны для харчавання першымі і другімі стравамі, ужыванне вадкіх напояў. Упершыню быў выкарастаны вайсковымі злучэннямі расійскай арміі ў 1898 годзе. Выкарыстоўваецца ў многіх арміях свету і ў нашы дні. Захаваўся ў вельмі добрым стане.

Каробка (бак, футляр) ад нямецкага процігаза

Інвентарны№ КП-9

Акт прыёму №9 ад 28.06.2000 г.

Металічны дапаможны сродак для захоўвання процігазаў вайсковай адзінкі(узвод), нямецкай арміі. Упершыню быў прыняты на ўзбраення ў 1938 годзе. Уяўляе сабой металічны цыліндр з крышкай-адтулінай у верхняй частцы. У некаторых месцах пашкоджаны іржой.

Гільза ад снарада

Інвентарны№ КП-10

Акт прыёму №10 ад 02.07.2000 г.

Металічны выраб як частка артылерыйскага снарада для 45-мм гарматы савецкіх артылерыйскіх падраздзяленняў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Выгатаўлены з моцнай сталі, таму знаходзіцца ў адносна добрым стане, аднак вонкавая і унутраная часткі пашкоджаны іржой.

Персанальны пропуск (пашпарт)

Інвентарны№ КП-11

Акт прыёму №11 ад 06.07.2001 г.

Афіцыйны дакумент у выглядзе асабістага пашпарта мірнага насельніцтва Беларусі ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі ўзора 1943 года. Месца дзеяння – округ Беласток. На вокладцы змешчаны герб фашысцкай Германіі ў выглядзе арла і свастыкі. Унутры – адбіўка пальцаў уладальніка. Экспанат знаходзіцца ў добрым стане, але папера пацямнела ад часу.

Ордэнская планка

Інвентарны№ КП-12

Акт прыёму №12 ад 10.08.2001 г.

Нагрудны знак салдат і афіцераў Чырвонай Арміі, які з’яўляўся сімвалічным адлюстраваннем медалёў і ардэноў за баявыя заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дадзены экземпляр змяшчае тры ўзнагароды – 2 медалі і адзін ордэн. Знаходзіцца ў вельмі добрым стане.

Манета

Інвентарны№ КП-34

Акт прыёму №34 ад 16.04.2012 г.

Нямецка-акупацыйная манета вартасцю 5 пфенінгаў. Шырокае хаджэнне набыла на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выгатаўлена са сплава каляровых металаў, таму практычных пашкоджанняў не мае, аднак месцамі метал пацямнеў ад часу.

Банкноты

Інвентарны№ КП-36

Акт прыёму №36 ад 27.04.2012 г.

Нямецкія маркі, якія набылі шырокае хаджэння на тэрыторыі Беларусі ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі 1941-1944 гадоў. Стан захавання – станоўчы, аднак месцамі ёсць пашкоджанні ў выглядзе надрываў.

Камсамольскі білет

Інвентарны№ КП-37

Акт прыёму №37 ад  30.05.2012 г.

Афіцыйнае пасведчанне члена Камуністычнага Саюза моладзі Савецкага Саюза. Мог выкарыстоўвацца як асабісты дакумент, якія пацвярджаў прававы статус яго ўладальніка. Знаходзіцца ў добрым стане. Бачных пашкоджанняў не мае.

Партыйны білет

Інвентарны№ КП-38

Акт прыёму №38 ад 03.06.2012 г.

Асабістае пасведчанне члена Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.Адначасова мог быць выкарыстаны як пасведчанне асобы яго ўладальніка. Стан захавання – выдатны.

Прафсаюзны білет

Інвентарны№ КП-39

Акт прыёму №39 ад 05.06.2012 г.

Пасведчанне члена прафсаюза СССР новага ўзору, якое выдавалася кожнаму ўдзельніку дадзенай арганізацыі ў 70-я – 90-я гады мінулага стагоддзя. Дакумент знаходзіцца ў выдатным стане.

Бярэт

Інвентарны №40

Акт прыёму №40 ад 08.06.2012г.

Атрыбут галоўнага ўбора паветрана-дэсантных войск. Быў уведзены ў савецкай арміі ў 50-я гады мінулага стагоддзя. Выкарыстоўваецца як паўсядзённы і парадны галаўны ўбор ва ўзброенных сілах Рэспублікі Беларусь. Экспанат знаходзіцца ў задавальняючым стане, але месцамі тканіна пашкоджана.

Вайсковая куртка

Інвентарны№ КП-41

Акт прыёму №41 ад 09.07.2012г.

Палявая форма адзення паветрана-дэсантных войск. Упершыню была выкарыстана ў падраздзяленнях савецкай арміі, якія былі ўведзены ў Афганістан у канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Стан захавання – задавальняючы, значных пашкоджанняў не мае.

Фуражка

Інвентарны№ КП-45

Акт прыёму №45 ад 10.10.2012г.

Афіцэрскі галаўны ўбор ваеннаслужачых савецкай арміі, які ўпершыню быў выкарыстаны ў абмежавальным кантынгенце савецкіх войск у Афганістане на працягу 70-х – 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Экспанат знаходзіцца ў задавальняючым стане, аднак месцамі тканіна пацямнела ад часу і мае пашкоджанні ў выглядзе надрываў.

Газета “Савецкая Беларусь”

Інвентарны№ КП-46

Акт прыёму №46 ад 12.10.2012г.

Афіцыйны друкаваны орган цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, урада БССР і Вярхоўнага савета БССР ад 9 мая 1945 года, які змяшчае паведамленне аб перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Экспанат знаходзіцца ў добрым стане, аднак папера пацямнела ад часу.

Вымпел

Інвентарны№ КП-48

Акт прыёму №48 ад 19.11.2012г.

Адзін з сімвалаў піянерскай арганізацыі савецкай краіны. Урачыста ўручаўся лепшым піянерскім дружынам у 50-я -90-я гады мінулага стагоддзя. Стан захавання – выдатны.

Кулі

Інвентарны№ КП-54

Акт прыёму №54 ад 16.10.2013 г.

Металічная частка патрона, якія знаходзіліся на ўзбраенні нямецкіх войск у гады Вялікай Айчыннай вайны. Стан захавання добры, але месцамі меюцца пашкоджанні.

Ліст з фронту

Інвентарны№ КП-55

Акт прыёму №55 ад 18.11.2013 г.

Пісьмовае паведамленне невядомага салдата з фронту у 1944 годзе. Напісаны алоўкам. Эспанат месцамі пашкоджаны, папера пацямнела ад часу.

Рамень

Інвентарны№ КП-58

Акт прыёму №58 ад 14.01.2015 г.

Частка параднай формы салдат і сяржантаў Савецкай Арміі ўзору 1970-1990-х гадоў. Выгатаўлены са штучнай скуры. Пражка – з каляровага метала (латунь). Стан захавання вельмі добры.

Слоўнік

Інвентарны№ КП-66

Акт прыёму №66 ад 27.07.2016 г.

Руска-нямецуі слоўнік узору канца 30-х –пачатку 40-х гадоў мінулага стагоддзя. Выкарыстоўвалася афіцерскім складам войск Чырвонай Арміі. Стан захвання добры, значных пашкоджанняў не мае.

Лапа

Інвентарны№ КП-80

Акт прыёму №80 ад 07.12.2016 г.

Драўляная прылада працы з металічным наканечнікам. Прызначалася для выкарыстоўвання і рамонту абутку. Стан захавання добры, але дрэўка патрэскана ад часу.

Працівагаз

Інвентарны№ КП-108

Акт прыёму №108 ад 06.01.2017 г.

Захісны сродак для абароны салдат і афіцераў, а таксама мірнага насельніцтва ад уздзеяння атрутных газаў. Упершыню быў выкарыстаны ў гады Першай сусветнай вайны. Складаецца з абарончай гумавой маскі з акулярамі і металічнага фільтрацыйнага бака. Стан захавання добры.

“Калючка”

Інвентарны№ КП-111

Акт прыёму №111 ад 06.01.2017 г.

Абарончы дрот узору 1910 года. Прызначаўся для стварэння гтучных перашкодаў наступаючым войскам. Шырока ўжываўся на франтах Першай і Другой сусветных войн. Стан захавання задавальняючы.

Гузікі

Інвентарны№ КП-112

Акт прыёму №112 ад 08.01.2017 г.

Частка салдацкай гімнасцёркі войск Чырвонай Арміі узору 1923 года. Выкарыстоўваліся ў часцях Савецкай Арміі да 1969 г. Выгатаўлены з каляровага метала(латунь), які месцамі пацямнеў ад часу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.