Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Чем, на ваш взгляд, определяется успешность школы?
Всего 13 человек
Голосование
Какой вид отдыха ты предпочитаешь летом?
Всего 14 человек
Голосование
Оцените школьный сайт.
Всего 95 человек
Голосование
Нужен ли на школьном сайте форум?
Всего 75 человек

УРОК ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ

Дата: 26 марта 2013 в 10:51, Обновлено 5 января 2014 в 20:26

Прадмет: літаратурнае чытанне

Клас: 4

Настаўнік: Галабурда С. А.

Тэма: Добрую справу зрабі- і старэйшым дапамажы.

                А. Якімовіч” Па дарозе са  школы”

Мэта:1.  Пазнаёміць вучняў з апавяданнем А. Якімовіча “Па дарозе са школы”. 

2.Садзейнічаць развіццю навыкаў чытання па ролях, уменняў складаць партрэт героя.

3. Выхоўваць пачуццё дабрыні, спагады, павагі да старэйшых.

Абсталяванне: падручнік, рэпрадукцыі карцін, малюнкі дзяцей, партрэт А. Якімовіча, прэзентацыя “Вясна”.

                      Ход урока

І. Арганізацыйны момант

-Паглядзіце ў акно.Які цудоўны сёння дзень! Я думаю, што ў вас такі ж добры настрой.Спадзяюся, што ён захаваецца да канца ўрока.

-Якім бы вы хацелі бачыць наш урок?

-Ад чаго гэта залежыць? Прачытайце карысныя парады.

-Я хачу, каб гэты ўрок прынёс вам шмат карысці.

ІІ. Моўная размінка.

1.Практыкаванні для дыхання: “Дзьмухавец”, “Задуй свечку”і інш.

2.Работа са скорагаворкай.

З горкі-горачкі,дзе грэчка, ручаёк прыбег да рэчкі.

-чытаць шэптам і павольна,

-чытаць ціха і ўмерана,

-чытаць моцна і ўпэўнена.

 ІІІ. Праверка дамашняга задання.

Выразнае чытанне верша А. Русака “Вясёлы ручаёк”. Дэманстрацыя малюнкаў. Адказы на пыттанні па зместу.

Іv.  Вывучэнне  новай тэмы. Паведамленне тэмы,мэты ўрока.

1.-Сёння мы прадоўжым знаёмства з веснавымі з явамі.                                                                                 

-Якія прыкметы вясны вы ўжо назіралі ў прыродзе? Паглядзіце рэпрадукцыі карцін вядомых мастакоў. Якая прыкмета вясны на іх адлюстравана?

   2.Прэзентацыя “Вясна”. Слоўнікавая работа.                                                                                                                                                                                                                

3.-Прачытайце словы на дошцы: паводка, павадзь, разводзе.

-Знайдзіце ў слоўніку іх тлумачэнне. Прачытайце.

-Якую з*яву характарызуе кожнае з названых слоў? Чаму рака выходзіць са сваіх берагоў? У якую пару года гэта здараецца найчасцей?

-Прачытайце з дошкі сказ:  Вясковая вуліца ў час паводкі рабілася як рака.

-Як вы ўяўляеце падобную з*яву? Дзе стаяла вёска?

4.Падрыхтоўка да ўспрымання твора.

-Каму і якую шкоду наносіць разліў ракі? Агучце запісаныя на дошцы спалучэнні слоў з тэксту: вясенняя паводка, новая кладка, зрабіць парэнчы.

-Для чаго служыць кладка? Разгледзьце малюнак да твора, на якім адлюстравана кладка.-З чаго яна зроблена? Што ўяўляюць сабой парэнчы? З якой мэтай іх ставяць? –Прачытайце загаловак  да твора А. Якімовіча. (партрэт і звесткі пра аўтара)

-З улікам ілюстрацыі і вылучаных з твора выразаў скажыце,пра што пойдзе гаворка?

5.Чытанне апавядання настаўнікам.

-Ці падцвердзіліся нашы меркаванні?

Фізхвілінка” На беразе возера”(пад музыку)

6. Самастойнае чытанне вучнямі сам сабе.Адзначыць незразумелыя словы.

7.Чытанне па частках. Аналіз твора.

-Дзе затрымаліся хлопчыкі?Чаму? Дзе стаяла вёска? Што азначае выраз рукой падаць?

-З якой прычыны разліўся ручай? Каго сустрэлі хлопчыкі каля ручая?   Чаму бабуля даўно была каля ручая? Што прапанаваў Рыгорка? Што прапанавалі Алесь і Вова?

  -Што зрабілі хлопчыкі? З чаго яны пабудавалі кладку? Чаму яны выбралі тоўстае бервяно?

-Што сказала хлопчыкам бабуля?

8.Выбарачнае чытанне.

-Зачытайце,што ручай быў перашкодай на дарозе?

-Вызначце хуткасць цячэння ракі,яго сілу.Зачытайце словы з тэксту.

-Як хлопчыкі даказалі надзейнасць кладкі?

9.Чытанне па ролях гутарку хлопчыкаў

-Што яны вырашылі зрабіць? Як сябры абгрунтавалі сваё рашэнне?

10.Работа ў парах.Падзел тэксту на часткі. Складанне плана.

11.Работа ў групах: скласці вусны партрэт хлопчыкаў, даць ім характарыстыку.

12.-Сфармулюйце галоўную думку твора: добрую справу зрабі- і старэйшым дапамажы.

Падвядзенне вынікаў урока.

 

V .Запоўніце табліцу, адкажыце на пытанні: Хто?  Дзе? Калі?  Што рабілі? Чаму? Якія яны?

vІ.Дам. заданне: чытаць па ролях, падрабязны пераказ, прыказкі аб дабрыні (рознаўзроўневае)

vІІ.Рэфлексія.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.