Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Чем, на ваш взгляд, определяется успешность школы?
Всего 19 человек
Голосование
Какой вид отдыха ты предпочитаешь летом?
Всего 21 человек
Голосование
Оцените школьный сайт.
Всего 102 человека
Голосование
Нужен ли на школьном сайте форум?
Всего 84 человека

Арганізацыя фізкультурна – аздараўленчай работы праз забеспячэнне індывідуальнага і дыферэнцыраванага падыходу да дзяцей з АПФР

Дата: 17 января 2014 в 20:07

Арганізацыя фізкультурна – аздараўленчай работы праз забеспячэнне індывідуальнага і дыферэнцыраванага падыходу да дзяцей з АПФР

 

       Рэалізацыя праграмнага зместу адукацыйнай работы ў інтэграванай групе рашае  рад асноўных задач:

  • ахова і ўмацаванне здароўя дзяцей, фарміраванне ЗЛЖ;
  • забеспячэнне рознабаковага псіхічнага развіцця і своечасовай карэкцыі  парушэнняў з улікам індывідуальных магчымасцей і патрэбнасцей дзяцей;
  • выхаванне станоўчых якасцей асобы дзіцяці, маральных арыенціраў у дзейнасці і паводзінах, папярэджанне фарміравання негатыўных якасцей асобы;
  •  падрыхтоўка дзяцей з АПФР да навучання на наступнай ступені адукацыі.

     У старшай інтэграванай  групе 6 чалавек з АПФР. Гэтыя дзеці маюць 2 – ю  групу здароўя, фізічна невынослівыя. Для дзяцей з дызартрыяй характэрна своеасаблівасць агульнай, дробнай і артыкуляцыйнай маторыкі: рухальная нялоўкасць, малы аб’ём рухаў, недастатковы іх тэмп і пераключэнне. Пагэтаму важна удзяліць увагу карэкцыі асаблівасцей маторнага развіцця дзяцей: нармалізацыі мышачнага тонуса, развіццю статычнай вынослівасці, упарадачанню тэмпу рухаў, сінхроннага ўзаемадзеяння паміж рухамі і маўленнем, запамінанню паслядоўнасці выканання дзеянняў, выхаванню хуткасці рэакцыі на слоўныя інструкцыі, развіццю тонкіх рухальных каардынацый.

      Я працую з гэтымі дзецьмі другі год і магу сказаць, што праводзімыя намі аздараўленчыя мерапрыемствы пастаянна ўдасканальваюцца. На працягу года  праводзіцца маніторынг стану здароўя і фізічнага развіцця дзяцей, дадзеныя фізічнага развіцця, групы здароўя, рэкамендацыі па фізічнай нагрузцы фіксіруюцца ў  лісце здароўя з указаннем дыягназу, ступені адставання ці апераджэння. У яго заносяцца  дыягнастычныя дадзеныя ў пачатку кожнага навучальнага года і параўноўваюцца з дадзенымі папярэдняга года. Дзякуючы гэтаму педагогі могуць прагназіраваць “бліжэйшую зону” фізічнага і рухальнага развіцця дзіцяці, каб арганізаваць якасны працэс фізічнага выхавання.

 

    Для дзяцей з АПФР  прадугледжаны скарачэнне заняткаў для ліквідацыі ператамлення, забяспечваецца псіхалагічны камфорт з дапамогаю індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі рэжымных момантаў.

     У сваёй рабоце я прытрымліваюся прынцыпу “здаровае дзіця – паспяховае дзіця”, і таму лічу: для выхавання сацыяльна адаптаванай асобы неабходна сістэма мерапрыемстваў па аздараўленчай рабоце і фізічным выхаванні дзяцей.

      Таму ў якасці аднаго з прыярытэтных накірункаў педагагічнай дзейнасці выдзяляю стварэнне здароўезберагаючага асяроддзя ва ўмовах дзіцячага сада.У дзіцячым садзе абсталявана фізкультурная зала для заняткаў з разнастайным фізкультурным абсталяваннем. Гэта павышае інтарэс дашкольнікаў да фізкультуры, павялічвае эфектыўнасць заняткаў, дазваляе дзецям практыкавацца ва ўсіх відах асноўных рухаў у памяшканні. На тэрыторыі дзіцячага сада маецца спартыўная пляцоўка, праўда, з састарэлым абсталяваннем.

На тэрыторыі кожнай групавой пляцоўкі ўстаноўлены ценявы навес, размешчаны пясочніцы. Работа строіцца згодна вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

      Фізкультурна – аздараўленчая работа  ажыццяўляецца ў розных формах: ранішняя гімнастыка (штодзённа на працягу года, у летні перыяд – на свежым паветры); гімнастыка пасля сну (штодзённа) ;дыхальная гімнастыка (штодзённа);  паветраныя ванны (перад сном, пасля сну); непасрэдна адукацыйная дзейнасць па фізічнай культуры (4 разы на тыдзень );праветрыванне групавых памяшканняў (перад , пасля сну);пальчыкавая гімнастыка; паласканне горла (штодзённа); вітамінізацыя 3-й стравы; прафілактычныя прывіўкі; загартоўванне сонцам, вадою (у летні перыяд); прафілактыка пляскатасці ступні (штодзённа) ;прафілактыка скрыўлення паставы (штодзённа); фізмінуткі (штодзённа);рухомыя гульні (штодзённа) ;самастойная рухальная актыўнасць; індывідуальная работа па развіцці рухаў; прагулкі (у спрыяльнае надвор’е); штогадовы медыцынскі агляд дзяцей вузкімі спецыялістамі; работа з бацькамі на працягу навучальнага года..

Заняткі праводзяцца з усёй групай або па падгрупах у ранішні і вячэрні час. Праграмаю прадугледжана паступовае авалоданне дзецьмі канкрэтнымі уменнямі, навыкамі, ведамі. Працягласць заняткаў і фізічныя нагрузкі індывідуальныя і змяняюцца ў залежнасці ад стану здароўя і самаадчування дзяцей. Рухомыя гульні падбіраю з улікам фізічных і моўных магчымасцей дзяцей, што дазваляе засвоіць простыя рухі і паступова падрыхтаваць іх да авалодання больш складанымі, камбінаванымі рухамі. Актыўны ўдзел дзіцяці ў гульні садзейнічае пераадоленню моўнага парушэння ( нармалізуецца дыханне, фарміруецца пачуццё рытму, гарманічнасці рухаў), праяўленню маўленчай і рухальнай актыўнасці. Пасля актыўных відаў дзейнасці арганізоўваю спакойную дзейнасць, у працэсе якой замацоўваюцца навыкі маўлення, назвы прадметаў і дзеянняў, якія выкарыстоўвалі. Праводжу практыкаванні на рэлаксацыю.

 На кожным занятку рэалізую патрэбнасць дзяцей у рухальнай актыўнасці. У час фізмінутак і фізкультурных паўз  развіваем асноўныя рухі, умацоўваем мышцы, якія фарміруюць правільную паставу дзяцей. Вялікая ўвага ўдзяляецца развіццю фізічных здольнасцей і якасцей: лоўкасці, хуткасці, раўнавагі, вокамеру.

  У дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы адзначаюцца цяжкасці ў фарміраванні прасторавых уяўленняў, што патрабуе пэўнай спецыфікі правядзення рухомых практыкаванняў, напрыклад выкарыстанне зрокавай апоры, выкананне дзеянняў у зададзеным накірунку прасторы.

       Канечне, эфектыўнасць фізкультурна – аздараўленчай работы з дашкольнікамі ў многім залежыць ад узаемадзеяння выхавальнікаў з медыцынскай сястрой , кіраўніком фізвыхавання, музычным кіраўніком, кіраўніком фізвыхавання, псіхолагам.  Адначасовы ўдзел у фізкультурна – аздараўленчай рабоце спецыялістаў розных накірункаў і педагогаў дазваляе ажыццявіць комплекснае ўздзеянне на дзяцей, якое забяспечвае іх фізічнае, інтэлектуальнае, эмацыянальнае развіццё. Пры гэтым адбываецца пастаянны абмен інфармацыяй паміж супрацоўнікамі, якія ўдзельнічаюць у фізкультурна – аздараўленчай рабоце, што прыводзіць да выпрацоўкі адзіных падыходаў у арганізацыі фізкультурна – аздараўленчай дзейнасці. Сістэмная работа дазваляе павысіць узровень ўяўленняў дашкольнікаў у вобласці замацавання і захавання свайго здароўя, сфарміраваць станоўчыя адносіны да ЗЛЖ.

     Найлепшае супрацоўніцтва ў нас усталявалася з настаўнікам – дэфектолагам Шарупіч Н.А. Яна вядзе партфоліа на кожнага дашкольніка з АПФР, індывідуальны план карэкцыйна – педагагічнай дапамогі. З ёю мы абмяркоўваем поспехі і няўдачы нашых дзяцей, ставім бліжэйшыя задачы і знаходзім шляхі іх вырашэння.

 

    У дзіцячым садзе праводзіцца пэўная работа па фарміраванні ўяўленняў і прыцягненні дашкольнікаў да ЗЛЖ праз узаемадзеянне з сям’ёю, прыцягненне бацькоў да замацавання навыкаў ЗЛЖ, удзел бацькоў у сумесных святах і днях здароўя. У апошні час можна заўважыць, як вырасла цікавасць бацькоў да развіцця дзяцей у дзіцячым садзе. Яны з ахвотаю ўдзельнічаюць у жыцці групы ( конкурс “Фантазіі восені”, “Вясёлыя старты”, сумеснае з дзецьмі свята “Вся семья вместе – и душа на месте”)

Для забеспячэння здароўя, канечне, важна многае: і ЗЛЖ, і правільнае паўнацэннае харчаванне, і стан костна – мышачнай сістэмы і г.д. Але галоўныя “кіты”, на якіх трымаецца жыццё і здароўе чалавека, гэта стан сардэчна – сасудзістай, дыхальнай і імуннай сістэм арганізма. З гэтага можна зрабіць вывад: уся сістэма фізічнага выхавання ў дзіцячым садзе павінна быць накіравана на развіццё і ўдасканаленне сардэчна – сасудзістай, дыхальнай і імуннай сістэм. Таму ў сваёй рабоце я выкарыстоўваю розныя віды заняткаў: сюжэтна – ролевыя , якія складаюцца з рухомых гульняў рознай ступені інтэнсіўнасці; заняткі – спаборніцтвы: дзеці разбіваюцца на каманды і ў ходзе розных эстафет дабіваюцца перамогі; заняткі – трэніроўкі асноўных відаў рухаў; традыцыйныя заняткі. У змест аздараўленчага фізкультурнага занятку ўключаю спецыяльныя практыкаванні, якія вучаць дзяцей правільна дыхаць.

Дашкольнікі ўсё яшчэ не разумеюць самакаштоўнасці здароўя, маюць нізкі ўзровень ведаў пра заканамернасці захавання і ўмацавання здароўя, у іх слаба развіта валявая сфера і г.д. Таму неабходна ствараць своеасаблівую “школу радасці”, фарміраваць ЗЛЖ, дзе кожны член калектыву – як дзіця, так і дарослы – будзе адчуваць сябе камфортна. Пачынаю з сябе: перастройваю сваё мышленне на ЗЛЖ, папаўняю багаж тэарэтычных ведаў, знаёмлюся з аздараўленчымі сістэмамі і тэхналогіямі ў вобласці фізічнай культуры, набываю практычныя навыкі ЗЛЖ. Дзеці набываюць пэўныя веды на занятках у час правядзення тэматычных тыдняў: “Сям’я. Знаёмства з элементарнымі правіламі бяспекі ў сям’і”, “Наша цела”, “Адзенне. Абутак” і інш.(значэнне ЗЛЖ, асаблівасці функцыянавання арганізму, правілы аховы органаў пачуццяў, узаемадзеянне з акаляючым асяроддзем, шкодныя і здаровыя звычкі, правілы паводзін у грамадстве і інш.)

         Важным накірункам дзейнасці па ўмацаванні і захаванні здароўя дзяцей з’яўляецца работа па падтрымцы псіхалагічнага здароўя ці эмацыянальнага дабрабыту дзіцяці, яго унутранага душэўнага камфорту. Пры гэтым ўлічваю  асаблівасці дзіцяці,  яго тэмпераменту, узаемаадносіны ў сям’і, адносіны бацькоў да заняткаў дзяцей фізічнай культурай, адносіны выхавальніка да фізічнай культуры, усведамленне ім неабходнасці правядзення заняткаў, звязаных  з актывізацыяй фізкультурнай дзейнасці дашкольнікаў, атмасферу ў дзіцячай групе, асаблівасці развіцця псіхікі дзяцей дашкольнанга ўзросту, адносіны паміж выхавальнікам і групай, выхавальнікам і асобнымі дзецьмі, магчымасці актывізацыі фізкультурнай дзейнасці дашкольнікаў праз выкарыстанне розных псіхалагічных прыёмаў.

     У навучанні дзяцей ЗЛЖ максімальна выкарыстоўваю наглядны матэрыял: плакаты, схемы, табліцы, альбомы, раздатачны матэрыял. Выкарыстанне разнастайных форм работы дазваляе фарміраваць у старшых дашкольнікаў інтарэс і ўсвядомленыя адносіны да здароўя, да заняткаў фізічнай кльтурай, патрэбнасць да творчай рухальнай актыўнасці. У рэзультаце сумеснай работы дзеці не толькі авалодваюць пэўнымі навыкамі, але і разумеюць, што ЗЛЖ – гэта вельмі важна. Яны прыходзяць да выніку, што здаровым быць – добра, а хварэць – дрэнна. Такі падыход да фарміравання навыкаў ЗЛЖ дазваляе знізіць захворванне дзяцей, дабіцца добрых вынікаў у іх агульным развіцці, што ў дальнейшым дазволіць дзецям выстрайваць свае паводзіны так, каб быць распаложаным да ЗЛЖ. Рэзультат усёй работы заключаецца ў тым, каб замацаваць у дзіцяці ўстойлівы навык весці ЗЛЖ, які потым  можа ўзнаўляцца ў рэжыме яго далейшага развіцця.

 

Выхавальнік старшай інтэграванай групы                 Я.В. Вітус

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.