Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Чем, на ваш взгляд, определяется успешность школы?
Всего 17 человек
Голосование
Какой вид отдыха ты предпочитаешь летом?
Всего 19 человек
Голосование
Оцените школьный сайт.
Всего 99 человек
Голосование
Нужен ли на школьном сайте форум?
Всего 81 человек

Адкрыты ўрок па тэме "Множанне ліку 1 і на лік 1"

Дата: 21 января 2016 в 10:07

Прадмет:  матэматыка

Клас:    3

Настаўнік:  Галабурда С. А.

 

Тэма:  Множанне ліку 1 і на лік 1

Мэта: 

1) Арганізаваць дць вучняў па  знаёмству вучняў з правілам множання ліку 1 і на лік 1,замацаванню вылічальных навыкаў.

2) Садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, увагі.

3) Выхоўваць беражлівыя адносіны прыродных рэсурсаў, цікавасць да матэматыкі.

Абсталяванне: падручнік, карткі, схемы-апоры, назвы рубрык

                                                    

                                             Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

Вучні прагаворваюць словы:

               Я ўмею хутка думаць.

                Я ўмею разважаць.

                 На ўроку ўсё старанна

                  Буду я запамінаць.

 _ Я жадаю, каб на ўроку вы працавалі старанна, з цікавасцю, абапіраючыся на тыя веды, якія ў вас ужо ёсць, на сяброўства і ўзаемадапамогу. Тады ў нас усё атрымаецца.

  • Сёння ўрок матэматыкі пройдзе  ў форме тэлеперадачы “Матэматычныя навіны”.  Перш чым данесці інфармацыю да гледачоў, трэба яе сабраць, прааналізаваць і адабраць самыя важныя звесткі.
  • Людзі якой прафесіі займаюцца гэтым? (журналісты)

ІІ .Паведамленне тэмы, мэты ўрока.

  • Сёння мы будзе збіраць звесткі пра тое, як памножыць лік 1 і на лік 1, замацоўваць навыкі вылічэнняў і ўменне рашаць задачы.

Наша тэлеперадача будзе складацца з некалькіх рубрык. Ітак, пачынаем.

ІІІ. Навіны мінулага дня.

  • Праверым, як выканалі дамашняе заданне.
  1. Успомнім, якімі правіламі карысталіся, каб рашыць ураўненні, задачу. Дапамогуць нам у гэтым шыфроўкі:

КЗНПТДРДА, КЗНАТАПАР, КЗНСТАСАВС, ПГСДУСФ. Расшыфруйце іх. Для рвшэння якога ўраўнення спатрэбілася кожнае правіла? ( работа ў парах) №1 (с.91)

  1. – Як знайшлі перыметр трохвугольніка? (№2  с.91)
  2. Работа па картках (рознаўзроўневыя):

-Знайдзі 1/9 частку адрэзка, даўжыня якога 36 см,54см.

-   15+х=40      73-х=20      8+у=72

-   У садзе 6 яблынь. Гэта ¼ частка ўсіх дрэў у садзе.Колькі дрэў у садзе?

  IV. Бягучы радок (вусны лік)

Гульня “Палічы” (тройкамі, чацвёркамі, шасцёркамі)

  1. Кругавыя прыклады”
  2. Рашыць задачы:
  • Упарку 20 ліпаў і 5 соснаў. Уколькі разоў ліпаў больш, чым соснаў?
  • Мама расклала 48 ёлачных шарыкаў у каробкі па 8 у кожную. Колькі каробак запоўніла мама?
  • У 2 пакеты расклалі 18 груш. Колькі груш у кожным пакеце?
  1. Знайсці перыметр трохвугольніка:

1-я група – прамавугольнага, 2-я – тупавугольнага,  3-я – востравугольнага. ( работа ў групах)

V. Рэкламная паўза (фізхвілінка)

Дарога- не сцяжынка.

Дарога – не канава.

Перш глядзі налева, затым глядзі направа.

Ты налева павярніся, і направа павярніся.

Сябру побач усміхніся.

Тупні леваю нагой: 1, 2, 3

Тупні праваю нагой: 1, 2, 3

Пакруці галавой: 1, 2, 3

І папляскай: 1. 2. 3

VI. Свежая інфармацыя ( вывучэнне новай тэмы)

-У гэтай рубрыцы мы будзем здабываць інфармацыю, як памножыць лік 1 і на лік 1.

Рашыце задачу:

Настаўніца сабрала ў 5 вучняў па 1 сшытку.Колькі сшыткаў сабрала настаўніца?

Запішыце рашэнне складаннем.

Замяніце множаннем

1 +1+1 +1+1 = 1*5= 5

- Што атрымаем, калі 1*3?   1 * а ?

- Ці можам замяніць складаннем лікавы выраз 4*1?    5*1?

Чытанне і завучванне правіла ў падручніку.

  1. Замацаванне. №1 – 1, 2 слупок рашаем на дошцы, 3-ці – самастойна.

VII. Навіны эканомікі.

 (работа над задачай № 4 с. 92)

  • Прачытайце ўмову задачы.
  • Пра што гаворыцца ў задачы?
  • У чым знаходзілася вада?
  • Колькі літраў вады было ў баку?
  • Колькі зрасходавалі спачатку?
  • Колькі потым?
  • Якое пытанне задачы?  Складаем кароткую ўмову.
  • Намалюйце схему да задачы.
  • Што можам даведацца, ведаючы, што ўзялі 3  8-мі літровыя вядры вады?
  • Якім дзеяннем?
  • Што даведаемся потым?
  • Якім дзеяннем?
  • Ці можам цяпер адказаць на пытанне задачы7
  • Якім дзеяннем?
  • Колькі дзеянняў у задачы?
  • Што даведаемся ў 1-м дзеянні? Што ў 2-м? Што ў 3-м?

Запісваем рашэнне задачы ( 1 вучань піша на дошцы, астатнія – у сшытках.)

Самаправерка, узаемаправерка.

Выхаваўчая гутарка аб эканомным расходаванні вады.

  1. Наступная рубрыка нашай перадачы – “ Журналісцкія даследаванні”

Рознаўзроўневая самастойная работа ( № 2, № 3, № 5  с. 92 – 93  па выбару)

Самаправерка, узаемаправерка ( адказы запісаны на дошцы)

IX.Пдвядзенне вынікаў урока.

  • Наша тэлеперадача “ Матэматычныя навіны” падыходзіць да канца. Давайце вернемся да некаторых яе рубрык.
  • Як памножыць 1 на лік і лік на 1?
  • Колькі атрымаецца, калі 84 * 1?, 37*1?

X. Дамашняе заданне (рознаўзроўневае) с.93, № 1, № 2; с.46 ( рабочы сшытак)

XI. Рэфлексія.

Закончы сказ

  • На ўроку я навучызўся ........
  • На ўроку мне было цікава ..........
  • На ўроку мне было цяжка ........

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.