Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Чем, на ваш взгляд, определяется успешность школы?
Всего 19 человек
Голосование
Какой вид отдыха ты предпочитаешь летом?
Всего 21 человек
Голосование
Оцените школьный сайт.
Всего 102 человека
Голосование
Нужен ли на школьном сайте форум?
Всего 84 человека

Адкрыты ўрок па тэме "Адзінка вымярэння даўжыні- метр"

Дата: 21 января 2016 в 10:03

Адкрыты ўрок матэматыкі

Дата:25.11.2015

Клас: 2

Настаўнік: Пачабыт Л.Э.

Тэма: Адзінка вымярэння даўжыні-  метр

Мэта:  пазнаёміць дзяцей з новай адзінкай даўжыні- метрам;  арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні новай адзінкі даўжыні і яе практычнай значнасці;  стварыць умовы для фарміравання камунікатыўных уменняў, арганізаваць узаемадзеянне навучэнцаў з мэтай вырашэння пазнавальных задач;  садзейнічаць развіццю ўмення  пераводзіць меншыя адзінкі  у большыя і наадварот;  развіваць увагу, лагічнае мысленне, уменне бачыць праблему, ставіць перад сабой мэту і дамагацца яе рэалізацыі;  выхоўваць цікавасць да матэматыкі.

 Абсталяванне ўрока: карткі з заданнямі, розныя віды метраў, раздатачны матэрыял для рэфлексіі, табліца, прэзентацыя

                       Ход урока

  1. Арганізацыйны этап

  Ляжаць на стале сшыткі, ручкі і кніжкі.

Парадак такі не бывае залішні.

І толькі тады на ўроку спакой,

Калі ўсё, што трэба , ёсць пад рукой .

 - Сябры! Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся! Я жадаю вам сёння на ўроку поспехаў, дакладных   вылічэнняў, новых адкрыццяў.

 II. Псіхалагічная ўстаноўка на працу.

 Сядзьце зручна,  закрыйце вочы. Паўтарайце за мной.

 Я ў школе на ўроку.

Зараз пачну вучыцца.

Я радуюся гэтаму.

Памяць мая моцная.

Я гатовы да працы.

Я працую. - Адкрыйце працоўныя сшыткі, запішыце «дата, класная работа».

III. Актуалізацыя апорных ведаў. Пастаноўка мэты і задач ўрока.  

Адгадайце загадку.

Хто альбом расквеціць наш? Ну, вядома (аловак).

 - Аловак будзе нашым госцем. Без яго не абыходзіцца амаль ні адзін урок матэматыкі. Ўрок пачнем як звычайна з матэматычнай размінкі.

Матэматычная размінка

- Давайце дапаможам  Алоўку сабраць сяброў.  

 -  рознасць лікаў 15 і 6

 - павялічыць 8 на 4

- Які лік меншаы з 14 на 6

 - памяншаемае 13, адымае мае 6, знайдзі рознасць

 -ад 14  адніміце 8

- першае складаемае  8,  другое 2, знайдзі суму.

  -Малайцы! Аловак застаўся вельмі задаволены.

Выберыце прыклады, дзе адказы – круглыя лікі. С. 97 №5

 IV. Пастаноўка тэмы і мэты ўрока. Праца над тэмай урока.

1. Уводзіны ў тэму ўрока.

 - На дошцы вы бачыце розныя адзінкі вымярэння. Ці можна іх   размеркаваць па групах?   сантыметр, кілаграм, гадзіна, дэцыметр ,секунда, грам, хвіліна (адзінкі даўжыні, масы, часу)

 -Сёння мы будзем вывучаць адзінкі даўжыні.  Паспрабуем паставіць вучэбныя задачы.

-Што Будзем рабіць на ўроку, як вы думаеце? (Успомнім, якія адзінкі даўжыні ведаем)

-Пазнаёмімся яшчэ з адной адзінкай даўжыні, пра якую вы ўжо чулі і   ведаеце.

 -З Якімі адзінкамі вымярэння мы знаёміліся на ўроках? (Дэцыметр, сантыметр)

 -Я вам прапаную вымераць даўжыню дошкі, (парты, класа)

 -Што вы заўважаеце? (Няёмка вымяраць, занадта маленькія меркі)

 -Так, сапраўды, вельмі нязручна ў дадзеным выпадку карыстацца дэцыметрам  і сантыметрамі для вымярэння даўжыні. Таму ў людзей і паўстала неабходнасць увесці новую, больш буйную адзінку вымярэння.

 -Хто здагадаўся, што гэта за адзінка вымярэння? (Метр.) - Так. Гэта і будзе тэмай сённяшняга ўрока. Мы пазнаёмімся з новай адзінкай вымярэння метрам.

-Будем вучыцца складаць і адымаць даўжыні, выяўленыя ў метрах, дэцыметрах і сантыметрах.

Гістарычная даведка. (Слайд 1) Метр - самая галоўная адзінка вымярэння. (Дэманстрацыя метра.)   Метр з'явіўся на свет у канцы XVIII стагоддзя ў Францыі. Раней існавалі розныя адзінкі вымярэння: фут, міля і інш. У старажытнай Русі ў якасці адзінак вымярэння даўжыні ўжываліся касая сажань (адлегласць ад пальцаў левай нагі да пальцаў паднятай правай рукі),   локаць (адлегласць ад канцоў пальцаў да локця сагнутай рукі), пядзя (адлегласць паміж канцамі расстаўленых вялікага і ўказальнага пальцаў). –Але Гэта было вельмі нязручна. Чаму? (Нельга правільна вымераць што-небудзь з дапамогай розных мерак.) Так нарадзілася новая адзінка вымярэння – Метр-з пастаяннай велічынёй ва ўсіх краінах.

- Метр пазначаецца літарай м (без кропкі)

V. Праца па тэме ўрока

 Знаёмства з новай адзінкай вымярэння (слайд 2)

  • Аловак просіць яму дапамагчы. Палічым разам, колькі разоў 1 дэцыметр змесціцца ў адным метры.

(Лічаць па стрэлках на слайдзе).

-Як Палічыць, колькі ўсяго см у 1м   ( лічым дзясяткамі)

-Паглядзіце на лінейку: колькі ж сантыметраў змяшчаецца ў 1 метры?

1м = 10 дм

1м = 100см

Слоўнікавая праца   - Звяртаю вашу ўвагу яшчэ раз на правільнае напісанне слоў: дэцыметр, сантыметр  дм,см, м

VI .Этап прымянення атрыманых ведаў

 Прафесія у якой мы сябе паспрабуем называецца інжынер. Давайце  уявім, што мы з вамі   маладыя інжынеры, нашы парты - сапраўдныя працоўныя сталы, а клас - канструктарскае бюро. Але спачатку разбяромся, а хто такія інжынеры?

 - Чытаем артыкул з слоўніка: «Інжынер - гэта спецыяліст у галіне тэхнікі, які можа сканструяваць дэталі, скласці чарцёж.» Слова інжынер прыйшло да нас з польскай мовы, азначала яно прыроджаную здольнасць, здольнасць вынаходлівасць, розум. І сапраўды ўсё інжынеры акуратныя і дакладныя ў працы, ім нельга памыляцца, інакш можа адбыцца бяда.

 - Перад вамі палоскі паперы. Вымерайце з дапамогай лінейкі даўжыню палосак

10 см = 1 дм

- Як вы думаеце, колькі спатрэбіцца палосак, каб скласці 1м?

Злучыце палоскі.Вучні выходзяць да дошкі і становяцца, трымаючы палоскі паперы. Што ў вас атрымалася? (Вымяральная стужка). Якая яе даўжыня? 1 м

Дэманстрацыя розных мадэляў метраў. -Бываюць розныя мадэлі метра: драўляны (як у нас у класе), жалезны (для вымярэння дошак, вокнаў і інш.), Метр для шыцця (ім зручна здымаць меркі) - якія прадметы зручна вымяраць з дапамогай метра? (У метрах можна вымяраць даўжыню і шырыню пакоя, адлегласць паміж дамамі, колькасць набытай тканіны.)

-Вызначце, якія прадметы можна вымераць з дапамогай метра? (слайд 3)

VII. Фіз.мінутка (слайд 4)

VIII. Этап замацавання атрыманых ведаў

 - А цяпер, я прапаную папрацаваць вам у пары. Вызначыце якой адзінкай даўжыні карысталіся пры вымярэнні і дапішыце яе. Гэта заданне ў вас на картцы.

Даўжыня алоўка - 16 ...

Шырыня парты - 5

Вышыня электрычнага слупа - 6

Таўшчыня кнігі - 3

Вышыня дрэва - 2

Спартсмены прабеглі дыстанцыю - 100         самаацэнка

- Правяраем працу ( на дошцы) Параўнайце свае адказы з адказамі алоўка  

-Зараз звярніце ўвагу на заданне, змешчанае на дошцы. Параўнайце.

 

1м…20 см

1м…66см

5дм…50см

4дм…1м

1м…100см

1м…10дм

 

з падрабязным тлумачэннем.

- А зараз прапаную, прапаную  перавесці у іншых адзінках вымярэння . Запісаць у сшыткі, самаправерка па ключы (на дошцы)

1дм 1см = ... см

36 см = ... дм ... см

62 см = ...д м ... см

5 дм = ... см

15 см = ... дм ... см

24 см = ... дм ... см

IX.  Работа над задачай ( дыферэнцыраваная)

   - Адкрыем падручнік на стар. 96 № 3 - Прачытаем задачу.

  - Што вядома?

- Што патрабуецца даведацца?

- Запішыце коратка ўмову задачы і рашыце яе. Спякла -20

                                                                                 З’елі -?

                                                                                  Засталося- 12

Чарцёж на адрэзках.

Дапаможныя карткі: 1)  20 - …= … (п.) – з’елі

                                           Адказ: … піражкоў з’елі.

  1. …-… =…  (п.) – з’елі

                                           Адказ: … піражкоў з’елі.

Дыферэнцыраваная работа над задачай (карткі для Ільі, Арцёма, Кірыла, Ангеліны)

X. Практычная работа -Зараз прапаную вымераць   рост свайго суседа і запісаць у сшытак вынікі вымярэнняў у дм , у м і дм

 Х. Вынік урока -Наш ўрок падышоў да канца

Пагуляем у гульню “Так-не”

  1. Лінейка –гэта інструмент для вымярэння даўжыні?(так)
  2. Метр –гэта адзінка вымярэння даўжыні?(так)
  3. У адным дэцыметры 100 см?(не)
  4. У 1 метры 10 см? (так)

 - Аловак  дзякуе ўсім за працу  

 XI. Рэфлексія

Гара поспеху. Пастаўце вясёлага чалавечка на гару,   ацаніўшы сваю працу па крытэрыі актыўнасць

 XII.  Дам. Заданне           

Вясёлы аловак дзякуе вам за працу і прапануе вам на памяць сваіх сяброў на якіх запісана дамашняе заданне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.