Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Чем, на ваш взгляд, определяется успешность школы?
Всего 25 человек
Голосование
Какой вид отдыха ты предпочитаешь летом?
Всего 27 человек
Голосование
Оцените школьный сайт.
Всего 110 человек
Голосование
Нужен ли на школьном сайте форум?
Всего 90 человек

Першы званок-2019

Дата: 3 сентября в 09:31, Обновлено 4 сентября в 13:23
89 просмотров

2 верасня ў нашай установе адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў!

Першы раз у першы клас прыйшлі 17 першакласнікаў. Іх прывяла настаўніца Карней Марына Іванаўна.

На ўрачыстай лінейцы прысутнічалі госці: дырэктар КСУП "Зара і К" Касталомаў Ю.У., намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП "Зара і К" Місько В.С., старшыня Прафкама КСУП "Зара і К" Богдан Т.У., старшыня Субацкага сельвыканкама Броска М.С., член савета БСВВА Шопік С.П., галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Шуліцкая І.М.

Дырэктар школы павіншавала ўсіх з пачаткам навучальнага года і прадставіла маладых спецыялістаў і новых настаўнікаў.

Са сваімі думкамі выступілі першакласнікі і першая настаўніца Карней М.А. Выпускнікі звярнуліся да першакласнікаў з віншаваннямі і падарункамі ад Прэзідэнта РБ  і ад сябе.

Ганаровае права даць першы званок прадаставілі вучню 11 класа Ляхоўскаму Дзмітрыю і першакласніцы Валюк Яўгеніі.

Затым усіх запрасілі на першы ўрок пад назвай "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі", які прысвечаны Году малой радзімы.

Фотаздымкі можна паглядзець у альбоме.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.